Отдыхайте по правилам! Сотрудники Ушачского РОЧС и Ушачского лесхоза провели совместный рейд по местам отдыха

Профилактика и безопасность

Хоць надвор’е ўжо не надта балуе нас цёплымі дзянькамі, аднак ушачане не спяшаюцца яшчэ закрываць сезон выездаў на прыроду: у выхадныя дні ў многіх месцах адпачынку у лясах і на берагах азёр яшчэ вельмі людна, бачны дым і чутны пах шашлыкоў. Менавіта па такіх месцах днямі адправіліся ў сумесны рэйд прадстаўнікі лясгаса і Ушацкага РАНС.

Мэтай мерапрыемства было ніяк не знайсці парушальнікаў і іх пакараць, а зрабіць акцэнт на прафілактыку, нагадаць, папярэдзіць. Тым больш што яшчэ нядаўна ў некаторых раёнах Віцебшчыны ўводзілася забарона на наведванне лясоў з-за пажаранебяспечнай абстаноўкі.

“У жніўні мелі месца 2 выпадкі ўзгаранняў ў лясным фондзе, прычынай якіх стаў менавіта чалавечы фактар – кінутыя акуркі ці запалкі. На шчасце, удалося пазбегнуць вялікага ўрону. Хочацца, каб не толькі адпачываючыя, а і грыбнікі ды ягаднікі бераглі лес,” – кажа інжынер па ахове і абароне лесу Ушацкага лясгаса І.С.Шугалей.

Удзельнікі рэйду наведалі папулярныя месцы адпачынку на берагах Вечалля і Должыцы, а таксама ў Вялікадолецкім сельсавеце. Не ўсе, хто бавіў час на ўлонні прыроды, строга выконвалі правілы развядзення агню. “Нагадаем, што месца для вогнішча павінна быць акапана паласой не менш у 0,5 метра. Нельга рабіць гэта пад кронамі дрэў, у месцах, дзе падсохла трава, у маладых іглічных лясах. Не прымяняйце пры распальванні гаручыя вадкасці. Сачыце за тым, каб агонь не распаўсюджваўся, а збіраючыся дадому поўнасцю затушыце вогнішча. Калі вы ўбачылі ўзгаранне ў лесе, паспрабуйце ліквідаваць ачаг уласнымі сіламі. Калі гэта немагчыма, хутка пакіньце небяспечную зону, абавязкова паведаміце пра месца пажару ў лясгас або МНС па нумары 101 ці 112”, – адзначыла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях К.І.Карзянок.

Усе адпачываючыя атрымалі порцыю карысных ведаў і адпаведныя памяткі. Напрыканцы хацелася б нагадаць і ўсім нашым чытачам, што за парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках можна атрымаць не толькі папярэджанне, а і штраф у памеры да 25 базавых велічынь. І гэта пры тым, калі не нанесена ўрону. Лепш адпачываць па правілах.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *