В Ушачском районе избраны руководители местных органов власти

Саветы і жыццё

На мінулым тыдні прайшлі першыя арганізацыйныя сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў, на якіх абраны старшыні мясцовых органаў улады. У адпаведнасці з заканадаўствам, абранне праходзіла шляхам тайнага галасавання. У выніку старшынёй Жарскага сельскага Савета дэпутатаў зноў абрана Святлана Цімафееўна Міхейка, Вяркудскага – Вера Міхайлаўна Маслак, Сарочынскага – Людміла Яўгенаўна Птушка, старшынёй Ушацкага сельскага Савета дэпутатаў стаў Міхаіл Пятровіч Хоміч, Глыбачанскага – Віктар Віктаравіч Шаршнёў, які раней ужо працаваў на гэтай пасадзе, Кубліцкага – Марыя Васільеўна Ярмош, якая дагэтуль была дырэктарам Кубліцкай школы.

У рабоце сесій прыняла ўдзел намеснік старшыні Ушацкага райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, якая ад імя раённага выканаўчага камітэта павіншавала абраных кіраўнікоў мясцовай улады з высокім даверам, які аказалі ім дэпутаты, і заклікала з першага дня актыўна ўзяцца за вырашэнне ўсіх праблем па жыццезабеспячэнні насельніцтва сваіх тэрыторый.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *