За физиолечением — только в райбольницу. Главврач Ушачской ЦРБ С.Моисеев провёл «прямую линию» с жителями района

Зваротная сувязь Здравоохранение

На “прамую лінію”, якую праводзіў на мінулым тыдні з жыхарамі раёна галоўны ўрач Ушацкай ЦРБ Сяргей Анатольевіч МАІСЕЕЎ, тэлефанаванняў паступіла нямнога. Тым не менш, пачуць адказы на ўзнятыя пытанні будзе карысна шырокаму колу нашых чытачоў.

Зварот жыхара аграгарадка Кублічы датычыўся медыцынскага абслугоўвання ў сельскай мясцовасці, а дакладней – магчымасці атрымання на ФАПе працэдур па фізіятэрапіі. Сяргей  Анатольевіч патлумачыў, што фельчарска-акушэрскія пункты ў нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, працуюць па вызначаных Міністэрствам аховы здароўя правілах. У пераліку абсталявання, якое павінна быць у падобных медустановах, не прадугледжана тое, што выкарыстоўваецца для фізіялячэння (па прычыне іх высокага кошту). Ды і праводзіцца ўказаныя працэдуры павінны строга пад кантролем урача – на ФАПах жа працуюць фельчары, у функцыянальныя абавязкі якіх гэта не ўваходзіць.

Пытанне, што датычыцца магчымасці абследавання лёгкіх, задаў галоўнаму ўрачу жыхар гарпасёлка. Раней з гэтай мэтай мужчыну трэба было перыядычна ездзіць у абласны цэнтр. С.А.Маісееў адзначыў, што зараз прайсці працэдуру можна і ва Ушачах – нядаўна для райбальніцы набыты бронхаскоп японскай вытворчасці.

Яшчэ адна ўшачанка пацікавілася, калі ў жаночай кансультацыі з’явіцца пастаянны ўрач-гінеколаг. Справа ў тым, што папярэдні спецыяліст пайшла ў дэкрэтны водпуск, а той, што быў да яе, пераведзены на пасаду намесніка галоўнага ўрача. Сяргей Анатольевіч запэўніў, што ніякіх праблем з прыёмам зараз няма – яго ажыццяўляюць не менш кваліфікаваныя і ўважлівыя да здароўя пацыентак урачы з Полацка і Віцебска. Пастаянны ж доктар з ліку маладых спецыялістаў прыйдзе ў жаночую кансультацыю райбальніцы ў жніўні бягучага года.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *