С дипломами с республиканской олимпиады по учебных предметах вернулись ушачские школьники Леонид Давыдов и Елизавета Литвинова

Ими гордятся Наши дети

На мінулым тыдні прайшоў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Удзел у ім традыцыйна прынялі і прадстаўнікі Ушаччыны. Прыемна, што адразу двое з іх вярнуліся дамоў з узнагародамі.

Удалым атрымалася выступленне па біялогіі дзевяцікласніцы Ушацкай школы Лізаветы Літвінавай (настаўнік – Вольга Анатольеўна Жыткая), першае на спаборніцтвах такога высокага ўзроўню. Адзінаццацікласніку з гэтай жа альма-матэр Леаніду Давыдаву, які дэманстраваў веды па хіміі (настаўнік – Ларыса Аркадзьеўна Струй), у гэтым сэнсе было прасцей: такі вопыт у хлопца ўжо быў. У скарбонцы дасягненняў школьнікаў з’явіліся дыпломы ІІІ і ІІ ступені адпаведна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *