«Горячий» сезон: из-за палов травы хозяева «Мікалаеўскага пасада» едва не лишились своей агроусадьбы

Cлужба-101 Актуально

“Калі б паехалі да дачкі ў Мінск, вярталіся б ужо на папялішча”, – перакананы гаспадары аграсядзібы “Мікалаеўскі пасад”, якія святочны дзень 8 красавіка прысвяцілі тушэнню пажару.

Прыгожым цёплым нядзельным днём мы з мужам ехалі на Вялікія Дольцы, пазіралі на навакольныя шэрыя ад сухой травы ўзгоркі і дыскуціравалі аб шкодзе і выгадзе палаў. “Раней сухую траву палілі і не было столькі кляшчоў. Перадачу глядзеў, дзе адзін ляснік са стажам распавядаў пра тое, што лес ачышчаўся ад караедаў, калі выгараў подсціл, а на папялішчы добра рос новы”, – прыводзіў аргументы муж.“Калі б гэта было так, то ніхто б не спыняў агонь. Раней нідзе не было столькі сухой травы, усё абкошвалася, а сёння агонь бяжыць па ёй, як па палітай бензінам”, – парыравала я.

Дыскусія спынілася сама сабой, калі мы ўбачылі чорныя могілкі вёскі Сержаны, якія азаралі сполахі агню. Стаяла пажарная машына, працавалі выратавальнікі, а таксама шмат людзей у штацкім. Жонка, сын, дачка, зяць і сваты гаспадара аграсядзібы Мікалая Дзмітрыевіча Падрэза.

Гэты Вялікдзень сям’я запомніць надоўга. Калі бліжэй да поўдня яны выйшлі на вуліцу рабіць шашлыкі, пачулі пах дыму. Аграсядзібу ад могілак аддзяляе толькі дарожка. Мікалай Дзмітрыевіч набраў “101”, і, не чакаючы прыезду выратавальнікаў, сям’я схапілася за рыдлёўкі, вілы, граблі, каб зрабіць заслону агню з пяску.

Гэта б не дапамагло, калі б агонь падняўся на вершаліны сосен, ці калі б звалілася хоць адно з сухіх дрэў. Яны ўяўлялі найбольшую пагрозу: загарэліся хутка і нават залітыя вадой тлелі, тлелі… а пры чарговым парыве ветру выпускалі з прагніўшых дуплаў чырвоныя языкі.

А вецер, і даволі ўнушальны, дзьмуў якраз на “Мікалаеўскі пасад”. З супрацьлеглага боку на варту малочнатаварнай фермы выйшлі даяркі.

– Штрафаваць, моцна штрафаваць, каб і спакусы не было браць у рукі запалкі, – казаў узрушаны гаспадар аграсядзібы. – Мы ўжо гарэлі аднойчы, у Докшыцкім раёне, толькі вуглы засталіся ад бацькоўскай ся­дзібы, я ведаю, як гэта страшна. І вельмі хутка. Гэта шчасце, што мы не паехалі на Вялік­дзень і жончын дзень нараджэння ў Мінск, а родныя прыехалі на Ушаччыну. Пакуль хто-небудзь заўважыў бы, выгарала б усё…

“Калі б агонь падняўся на дрэвы, вецер разнёс бы іскры і на сядзібу, – канстатаваў муж, калі мы пакінулі яшчэ незатушаны пажар. – Нават зялёныя іголкі, жывыя дрэвы гараць імгненна. Мы дзецьмі на сельгасработах аднойчы запалілі траву вакол жывой сасны. Яна, дыяметрам амаль у 20 сантыметраў, знікла на вачах і мы ледзь спынілі вогнішча”.

Доўга змагаліся з агнём на сержаноўскіх могілках і выратавальнікі. Сям’я Мікалая Падрэза паспела нават пачаставаць іх спозненымі шашлыкамі, якія атрымаліся ў той дзень з павышанай порцыяй дыму і горыччу.

Хто кінуў запалку на могілках ці побач з імі, пакуль невядома. Гэта заўсёды цяжка даказаць, як і спыніць пажар. І наогул немагчыма вярнуць захопленае агнём. Сезон палаў, на жаль, толькі распачынаецца. З неабдуманага “дапамагу траве прабіцца” ці пачэснага прыбяру ля дома і пачынаецца, як правіла, непапраўнае зло. Сто разоў праверце, ці затухла ваша вогнішча, ці няма ветру, калі вы раскладаеце касцёр. І паведамляйце выратавальнікам ці ў міліцыю пра выпадкі выпальвання расліннасці. Мы пазбавімся чорнага наваколля, толькі калі кожны будзе ўспрымаць пал як абсалютную, разбуральную шкоду.

Вольга КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “«Горячий» сезон: из-за палов травы хозяева «Мікалаеўскага пасада» едва не лишились своей агроусадьбы

  1. Где можно узнать, как правильно сжечь прошлогодние остатки веток, елочных лапок после утепления роз и виноградника на своем приусадебном участке?

  2. Согласно Правилам пожарной безопасности Республики Беларусь допускается контролируемое разведение костров для сжигания мусора и отходов. Для этого предусмотрены площадки, окаймленные минерализованной (очищенной до минерального слоя почвы) полосой шириной не менее 0,25 м. при слабом ветре (до 5 м/с) на расстоянии не менее: 15 м. от зданий (сооружений); 25 м. от лесного массива; 30 м. от скирд сена и соломы.
    На территории жилых домов усадебной застройки, дачных и садовых домиков допускается приготовление пищи в специальных приспособлениях с использованием горящего угля (мангала, барбекю, гриля и аналогичных). При этом минимальное расстояние до зданий и сооружений должно быть не менее 4 м.
    Площадка для сжигания мусора (отходов) и место размещения специальных приспособлений для приготовления пищи должны быть выбраны таким образом, чтобы исключалась возможность возникновения пожара. В обязательном порядке должны быть емкости с водой объемом не менее 10 литров, а также штыковая лопата.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *