Социально-экономическое развитие Ушачского района

Официально

У студзені-чэрвені 2010 года захавана станоўчая дынаміка сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. Вытворчасць прамысловай прадукцыі ўзрасла на 4,6 працэнта, спажывецкіх тавараў – на 5,3 працэнта.
Вынікі студзеня-мая бягучага года сведчаць аб станоўчай тэндэнцыі ў галіне знешне-эканамічнай дзейнасці. Выкананы ўстаноўленыя паказчыкі па экспарце, імпарце тавараў і паслуг. Забяспечана станоўчая дынаміка па экспарце паслуг і станоўчае сальда знешняга гандлю ў памеры 38,3 тысячы долараў ЗША па таварах і 164,9 тысячы долараў ЗША па паслугах.
На развіццё народнагаспадарчага комплексу накіравана 31710 мільёнаў рублёў інвестыцый, у тым ліку арганізацыямі, падпарадкаванымі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, – 26434 мільёны рублёў або 134,8 працэнта да аналагічнага перыяду 2009 года.
За першае паўгоддзе 2010 года атрымана валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах 18,1 мільярда рублёў або 105,6 працэнта да першага паўгоддзя 2009 года. Прырост забяспечаны павелічэннем вытворчасці прадукцыі раслінаводства на 8,4 працэнта, жывёлагадоўлі – на 5 працэнтаў. Самы высокі ўзровень вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі дасягнуты ў СВК “Агра-Селішча” – 131,3 працэнта, КУСГП “Глыбачаны” – 116,7, СВК “Дземенец-Агра” – 113,9 і КУСГП “Кублічы” – 112,4 працэнта.
За студзень-чэрвень бягучага года сельскагаспадарчымі аргані- зацыямі раёна атрымана 8104,3 тоны малака, што на 6,3 працэнта больш аналагічнага перыяду 2009 года, прадукцыі вырошчвання жывёлы – 2357,2 тоны або 104 працэнты. Рэалізавана 6875,9 тоны малака дзяржаве, што складае 108,9 працэнта да адпаведнага перыяду мінулага года, сярэдняй тлустасцю 3,62 працэнта. На 2 працэнты павялічылася таварнасць малака і склала 84,8 працэнта. Рэалізавана малака сортам “экстра” – 4,5 працэнта, вышэйшага – 55, першага – 36 і 4,5 працэнта склаў другі сорт. Рэалізавана жывёлы ў жывой вазе 1971,2 тоны або 101,8 працэнта да першага паўгоддзя 2009 года.
У гаспадарках раёна па стану на 1 ліпеня нарыхтавана 898 тон сена або 227,9 працэнта, сенажу – 37911 тон (123,4 працэнта), сіласу – 931 тона (21,6 працэнта).
Усяго нарыхтавана кармоў з траў (у пераліку на кармавыя адзінкі) 11223 тоны, што вышэй аналагічнага перыяду 2009 года на 16,7 працэнта. Нарыхтавана травяністых кармоў у разліку на адну ўмоўную галаву жывёлы 11,5 цэнтнера кармавых адзінак, што на 23,3 працэнта больш адпаведнага перыяду мінулага года.
Разам з тым, не выкананы ўстаноўленыя на студзень-чэрвень 2010 года заданні па большасці прагнозных параметраў. Заданне па вытворчасці прадукцыі прамысловасці не выканалі пяць прадпрыемстваў з шасці, спажывецкіх тавараў тры прадпрыемствы з чатырох.
Не забяспечаны ўстаноўленыя паказчыкі па рознічным тавараабароце і платных паслугах.
Рознічны тавараабарот праз усе каналы рэалізацыі склаў 32280,6 мільёна рублёў, што на 11,4 працэнта вышэй паказчыка адпаведнага перыяду 2009 года пры даведзеным заданні 132 працэнты.
Паказчык па платных паслугах, якія аказваюцца насельніцтву праз усе каналы рэалізацыі, пры прагнозе 175 працэнтаў выкананы толькі на 110,1 працэнта.
Мэтавы паказчык па энергазберажэнні за студзень-май склаў “мінус” 2,2 працэнта пры заданні “мінус” 11 працэнтаў.
Сярэднямесячная заработная плата па раёне склала 750,6 тысячы рублёў або 112,1 працэнта да студзеня-мая 2009 года і 83,5 працэнта да задання.
Уведзена 4137 квадратных метраў жылля або 42,2 працэнта да гадавога задання.
Не забяспечаны ўзровень вытворчасці студзеня-чэрвеня 2009 года двума сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі: КУСГП “Дубраўка” (81,3 працэнта) і “Арэхаўна” (95,5 працэнта).
Надой малака ад адной каровы склаў 1559 кілаграмаў (мінус 176 кілаграмаў да першага паўгоддзя 2009 года).
У рамках рэалізацыі дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх пасяленняў на 2007-2010 гады за студзень-чэрвень бягучага года ў развіццё Ушачы ўкладзена 10206 мільёнаў рублёў інвестыцый, або 129,8 працэнта ад гадавога задання.
Пачата рэалізацыя дзевяці інвестыцыйных праектаў з 11 прадугледжаных да рэалізацыі ў 2010 годзе. Створана 54 новыя рабочыя месцы або 31,3 працэнта да гадавога задання.
Рашэннем райвыканкама персанальная адказнасць за забеспячэнне выканання за 9 месяцаў 2010 года асноўных мэтавых паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і заданняў у рамках рэалізацыі праграм развіцця раёна, малога гарадскога пасялення Ушачы ўскладзена на намеснікаў старшыні райвыканкама па курыруемых накірунках, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *