Маленькой витебчанке Насте Питерской нужна помощь в борьбе с болезнью

Общество

Насцюшы Піцерскай з Віцебска яшчэ не споўнілася пяці, калі са словамі “нейрабластома наднырачніка 4 стадыі” ў яе дом прыйшла бяда. Увесь наступны год бацькі і ўрачы змагаліся за жыццё дзяўчынкі. Шэсць блокаў хіміятэрапіі, 10-гадзінная аперацыя па выдаленні часткі пухліны, трансплантацыя ствалавых клетак і прамянёвая тэрапія далі станоўчы вынік – Насця пайшла з кветкамі на сваю першую школьную лінейку, праўда, навучалася дома, займалася таксама маляваннем.

У снежні 2015-га хвароба вярнулася з патроенай сілай, паразіла косткі. І зноў працяглае лячэнне… На жаль, у Беларусі больш нічым дапамагчы не маглі і яно прадоўжылася ў Іспаніі. Больш года збіралі грошы, аплацілі поўны курс лячэння антыцеламі, а чарговае абследаванне паказала станоўчыя зрухі: з 19 ачагоў у костках засталіся толькі два, якія ўяўлялі небяспеку. Цяпер кожныя два месяцы трэба на два тыдні прылятаць у Іспанію. Адзін блок лячэння каштуе каля 21500 еўра, без уліку пералёту, пражывання і харчавання. Таму бацькі дзяўчынкі зноў звяртаюцца за дапамогай да неабыякавых людзей.

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў філіяле №200 ААТ “ААБ Беларусбанк” – горад Віцебск, вуліца Леніна, 10Б, УНП 300229956, МФА АКВВВY21200, філіял 200/140. Транзітны рахунак для пераліку беларускіх рублёў: ВY64 АКВВ 3819 3821 0300 2200 0000 на нумар рахунку ВY41 АКВВ 3134 0000 1548 7202 0140.

Дадатковую інфармацыю дасць бацька дзяўчынкі Аляксандр па нумары: (8-029) 715-00-16. Таксама можна папоўніць рахунак МТС.

Дапамажыце сям’і Піцерскіх не сысці з дыстанцыі цяжкай барацьбы за права іх дзіцяці на жыццё!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *