Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Андрейченко провёл очередной приём граждан в Ушачах

Зваротная сувязь

На асабісты прыём да Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі старэйшына Вашкова Жарскага сельсавета Ганна Мікалаеўна Дук збіралася грунтоўна – пытанні да нашага дэпутата ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадумала загадзя. Зрэшты, былая настаўніца да ўсяго адносіцца сур’ёзна, інакш, напэўна, і не выбралі б вяскоўцы яе галавой мясцовага самакіравання. Ды і пытанні, якія ўзняла Ганна Мікалаеўна, адносяцца да агульных, якія цікавяць многіх не толькі ўшачан, а і іншых жыхароў краіны.

Вырасла ўжо пакаленне, якое нарадзіліся ў маладой і незалежнай Беларусі, але шмат яшчэ ў страі і ветэранаў, працоўны шлях якіх, як у выпадку Г.М.Дук, прыпаў на савецкія часы. Менавіта ў гэтыя гады многія зрабілі ўклады, якія не атрымалі з распадам Савецкага Саюза. Ганна Мікалаеўна цікавілася, ці ёсць верагоднасць, што гэтымі грашыма калі-небудзь можна будзе скарыстацца. У.П.Андрэйчанка патлумачыў, што пытанні вяртання савецкіх укладаў не забытыя, яны на ўліку ў “Беларусбанку”. Праблема іх пераразліку і вяртання перыядычна ўздымаецца, а найпершая ўмова для гэтага – рост нацыянальнай эканомікі і паступленняў у бюджэт. Зараз, напрыклад, ён фарміруецца з прафіцытам, што дазволіла адшукаць магчымасць павысіць са жніўня пенсіі ў сярэднім на 10 працэнтаў. Калі ў бліжэйшыя гады рост эканомікі працягнецца, магчыма з’явяцца ўмовы і для выплаты савецкіх укладаў. Таксама У.П.Андрэйчанка патлумачыў і сітуацыю з чэкамі “Маёмасць”, якія застаюцца на руках грамадзян – іх можна ў аддзяленнях “Беларусбанка” абмяняць на акцыі прадпрыемстваў.

Таксама Ганна Мікалаеўна пацікавілася магчымасцю асфальтавання 500 метраў вуліцы ў Вашкова, назваўшы сваю вёску варотамі раёна для гасцей санаторыя “Лясныя азёры”. Між тым, стан гравійкі ў населеным пункце здавальняючы – гэта пацвердзіла і старшыня Жарскага сельвыканкама Святлана Цімафееўна Міхейка. Сродкі ж на асфальтаванне патрэбны немалыя, а ў раёне вядуцца будаўнічыя і рамонтныя работы адразу па некалькіх аб’ектах, такіх, як дзіцячая школа мастацтваў, яслі-сад №3. Ды і ў асобных населеных пунктах стан дарог горшы, чым у Вашкова і патрабуе першачарговых укладанняў.

Прыемна, што на прыёмы да У.П.Андрэйчанкі ўшачане прыходзяць не толькі з праблемамі, але і са словамі ўдзячнасці. Іх Г.М.Дук ад імя ўсіх пенсіянераў сваёй вёскі адрасавала ТЦСАН Ушацкага раёна і ў асобе старшыні Палаты прадстаўнікоў – усёй беларускай уладзе. “Вельмі карысную службу калісьці стварылі, гэта такая палёгка адзінокім пенсіянерам!” – не шкадавала цёплых слоў за годнае абслугоўванне Ганна Мікалаеўна.

Падчас прыёму да Уладзіміра Паўлавіча паступілі і некаторыя прыватныя пытанні, у тым ліку і аб мэтазгоднасці расходавання бюджэтных сродкаў на капітальны рамонт жылфонду – па іх будзе праведзена праверка.

У.П.Андрэйчанка, як заўсёды, пацікавіўся ў старшыні райвыканкама У.Г.Аўдошкі ходам работ на аб’ектах, па якіх з яго боку была аказана падтрымка, вырашэннем пытанняў, што паступалі ад грамадзян на папярэдніх прыёмах, у прыватнасці – планамі па будаўніцтве водаправода ў Ваўчо. Пад увагай старшыні Палаты прадстаўнікоў і функцыянаванне сацыяльных аб’ектаў, ужо здадзеных у эксплуатацыю – аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, фізкультурна-аздараўленчага комплексу, які Уладзімір Паўлавіч наведаў і даў станоўчую ацэнку парадку на аб’екце і арганізацыі абслугоў­вання насельніцтва.

Д.Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *