Правила производства земляных работ в охранных зонах газопроводов

Профилактика и безопасность

У Камянецкім раёне фантан газу з падземнага сховішча біў каля сутак, працавала некалькі аварыйных брыгад, пакуль не была зроблена дадатковая засаўка для яго перакрыцця. На шчасце, гэта прыклад папярэдніх гадоў. Няхай і нячаста адбываюцца аварыі пры правядзенні земляных работ, аднак гэта заўсёды надзвычайнае здарэнне, якое вельмі цяжка ліквідаваць.

Таму ў чарговы раз нагадваем, што рамонтныя, будаўнічыя і земляныя работы ў зоне размяшчэння падземных газаправодаў ажыццяўляюцца толькі па пісьмовым дазволе Ушацкага раёна газазабеспячэння ў прысутнасці кіраўніка работ і прадстаўніка Ушацкага РГЗ. Пры самавольных работах складаецца пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, які накіроўваецца на адпаведную камісію. Пашкоджанне газаправодаў (акрамя магістральных) або іх абсталявання цягне накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь.

Для атрымання падрабязнай інфармацыі звяртайцеся па адрасе: г.п.Ушачы, вул. Калінінская, 23а, тэлефон: 5-71-04.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *