Бальніца папоўнена сучасным абсталяваннем

Калейдоскоп

 

 

Апошні месяц адыходзячага года стаў надзвычай змястоўным для сферы аховы здароўя раёна. Многае, што было ў перспектыўных планах, удалося ажыццявіць менавіта ў снежні. У прыватнасці, за пазабюджэтныя сродкі (каля 8 мільёнаў рублёў) куплены ложак-масажор у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ. Ён будзе прапаноўвацца пацыентам у якасці платнай паслугі, але па ўмеранаму кошту. Скарыстацца гэтай паслугай па назначэнні ўрача змогуць пацыенты ў працэсе рэабілітацыі пасля розных захворванняў. Механічны масаж усяго цела, які забяспечвае ложак-масажор, адначасова дапаўняецца спрыяльным уздзеяннем на арганізм інфрачырвонага выпраменьвання.ЦРБ-2009 008

 

 

 

 

 

Уведзены ў эксплуатацыю рэовазаграфічны комплекс. Гэта апарат, які дазваляе прасочваць работу сасудаў канечнасцяў. Раней усіх пацыентаў, каму паказана было такое абследаванне, накіроўвалі ў абласны дыягнастычны цэнтр. Цяпер усё можна зрабіць у нашай паліклініцы.

Адкрыты новы рэнтгеналагічны кабінет, дзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне “Пульмаскан” (Уніскан). Калі звычайны флюарограф дазваляе рабіць здымкі толькі на спецыяльнай плёнцы, то гэты лічбавы апарат выводзіць здымак на манітор двух камп’ютэраў (лабаранта і ўрача), яго можна надрукаваць на паперы і спецыяльнай плёнцы, а можна аддаць пацыенту на любым электронным носьбіце, калі гэта яму спатрэбіцца для далейшага абследавання і лячэння.

Куплены і ўжо выкарыстоўваецца апарат “Холтэр – ЭКГ”, які дазваляе запісваць электракардыяграму чалавека на працягу сутак, што ў сваю чаргу дае магчымасць урачу паставіць больш дакладны дыягназ. Набыты і два новыя ЭКГ-апараты беларускай вытворчасці, адзін з якіх устаноўлены ў аддзяленні хуткай медыцынскай дапамогі. У гэтым жа аддзяленні ў снежні з’явіўся і такі неабходны для аказання экстраннай дапамогі дэфібрылятар, які дапамагае вывесці чалавека са стану клінічнай смерці.

У якасці гуманітарнай дапамогі ЦРБ атрымала чатыры функцыянальныя ложкі, якія ўстаноўлены ў хірургічным аддзяленні райбальніцы.

Усё гэта значна павышае якасць медыцынскіх паслуг і набліжае іх да кожнага чалавека, які звяртаецца па дапамогу ўрачоў.

 

 

 

 

 

А.ПАШКОВІЧ.

На здымку:

у новым рэнтгеналагічным кабінеце.

 

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *