Молоко с антибиотиком. Три партии молока вернул Лепельский МКК частному предприятию «Ставр»

Личное подсобное хозяйство

Тры партыі малака былі вернуты Лепельскім малочнакансервавым заводам прыватнаму прадпрыемству “Стаўр” у мінулым месяцы. 563 літры былі проста выліты 13 лістапада, 661 – 15 і 600 – 27. Ці трэба прыгадваць, што за гэтыя дні пятнаццаць малаказдатчыкаў з Жар, Старога Сяла, Селішча, Старынкі, Качаноў не атрымаюць грошы, а прадпрымальнік С.П.Палякоў панёс прамыя страты. Прычына ж браку распаўсюджаная – наяўнасць у малацэ антыбіётыкаў.

З-за складанасці правядзення аналізаў і дарагавізны прэпаратаў штодзённа наяўнасць антыбіётыкаў не правяраецца. Таму цяжка “вылічыць” вінаватага. Застаецца толькі спадзявацца на сумленне людзей. Хаця, як паказвае папярэдняя практыка, часта здатчыкі не толькі не ліюць у агульную бочку малако ад хворай каровы, але і не здагадваюцца, што менавіта з іх двара пайшла бракаваная прадукцыя.

Для таго каб сапсаваць паўтоны малака, як у гэтым выпадку, дастаткова нават ні міліграма, а тысячнай долі антыбіётыку. Быў выпадак, калі ён трапіў у малако праз рукі гаспадыні, якая сама лячылася маззю. Аднаразовае мыццё рук нават з мылам, на жаль, таксама не засцеражэ. І хоць гэты прыклад ужо прыводзіўся на старонках газеты, далёка не ўсе аб ім ведаюць. На днях адна з гаспадынь пераконвала Сяргея Пятровіча Палякова, што антыбіётык можа трапіць у арганізм жывёлы толькі ўнутрымышачна і вельмі здзівілася, калі пачула, што дастаткова не памыць рукі пасля прыёму таблеткі – небяспечны зусім невялікі кантакт.

Хочацца нагадаць нашым малаказдатчыкам і аб тым, што калі высветліцца віноўнік браку, ён павінен будзе кампенсаваць астатнім і зборшчыку панесеныя затраты. Каб гэтага не здарылася, ні ў якім разе не здавайце малако ад хворых кароў не толькі ў час лячэння, але і пэўны пасля яго. На кожны антыбіётык ён свой, таму абавязкова трэба пракансультавацца з ветурачом. Да іх жа раю звярнуцца яшчэ да пачатку лячэння жывёлы. Толькі спецыялісты падбяруць патрэбныя прэпараты. І, дарэчы, параяць бясшкодныя прэпараты. Як паведаміла галоўны ветэрынарны ўрач раёна В.Р.Сінякова, на сённяшні дзень існуюць эфектыўныя антыбіётыкі, па якіх няма абмежаванняў пры здачы малака і мяса.

Л.МІХАЛЬ, галоўны спецыяліст райсельгасхарча.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *