Консультация нотариуса: 4 мифа про наследство

Правовая консультация

Першы. Звяртацца да натарыуса за афармленнем спадчыны трэба пасля 6 месяцаў з дня смерці спадчынадаўцы.

На самой справе ўсё наадварот. Грамадзянскім кодэксам устаноўлены шасцімесячны тэрмін для прыняцця спадчыны (падачы заявы).

Другі. Спадчыннікам пасля мужа з’яўляецца яго жонка, і толькі пасля яе смерці на спадчыну могуць прэтэндаваць дзеці.

Гэта таксама памылковая думка, бо спадчыннікамі першай чаргі з’яўляюцца муж, жонка, дзеці і бацькі. Аднак паколькі ўся маёмасць, нажытая ў шлюбе, з’яўляецца агульнай, то паміж спадчыннікамі першай чаргі будзе дзяліцца толькі тая доля, што належала памерламу мужу, а жонцы натарыус выдасць пасведчанне аб праве на валоданне яе часткай маёмасці.

Трэці. Спадчыну трэба афармляць па месцы знаходжання маёмасці.

Не. Паколькі маёмасці ў памерлага можа быць многа, а знаходзіцца яна ў розных населеных пунктах, то за афармленнем спадчыны трэба звяртацца па апошнім месцы рэгістрацыі спадчынадаўцы, і толькі калі яно невядома – па месцы знаходжання нерухомай маёмасці, а пры яго адсутнасці – рухомай.

Чацвёрты. Завяшчанне дае права не збіраць шмат дакументаў, не сачыць за тэрмінамі, бо завешчаная маёмасць аўтаматычна пераходзіць у валоданне спадчынніка.

Не, выказаць пісьмова сваё жаданне на атрыманне спадчыны трэба абавязкова ў шасцімесячны тэрмін, дакументы збіраць таксама давядзецца, хаця па вашай просьбе натарыус можа зрабіць усе запыты, сабраць і праверыць правільнасць атрыманых дакументаў.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *