Читатель поднимает проблему: в деревне Замошье 4 года нет указателя с названием деревни

Читатель поднимает проблему

У краіне ідзе перапіс насельніцтва. Да гэтай даты ў нашым раёне мясцовымі ўладамі, УП ЖКГ ды і самімі ўласнікамі зроблена шмат – выраблены шыльды з назвамі вуліц і нумарамі дамоў, устаноўлены адмысловыя ўказальнікі на скрыжаваннях гарпасёлка. Але разам з тым без назваў ёсць… цэлыя населеныя пункты.Вёскі не безыменныя – на картах яны пазначаныя, а вось уязных знакаў не маюць. Праблема, дарэчы, не аднойчы ўздымалася на вытворчых нарадах у старшыні райвыканкама, які запатрабаваў ад дарожных службаў выправіць сітуацыю. Многія ўказальнікі зніклі не сёння і нават не ўчора, аб чым сведчыць і ліст, дасланы ў рэдакцыю жыхарамі Замош­ша Вялікадолецкага сельсавета, якія сцвярджаюць, што “ў нашай вёскі ўжо 4 гады назвы няма”. Між іншым, населены пункт адносіцца да так званых курортных, гэтыя мясціны на беразе маляўнічага возера прыцягваюць гараджан, тут дзейнічае аграсядзіба, многія едуць проста паглядзець на былы млын – адрамантаваны прыватнікамі, ён стаў сапраўдным упрыгожаннем наваколля. І нават калі навігатар і прывядзе вас у Замошша, для таго, каб упэўніцца ў гэтым, трэба будзе пытацца ў мясцовых. Вяскоўцы і дачнікі з сарказмам адзначаюць, што раз пра іх забыліся, пытанне аб назве будуць вырашаць на агульным сходзе мясцовай “думы”, якую з-за невялікай колькасці “парламентарыяў” называюць “думкай”, і прысвояць населенаму пункту назву па сваім жаданні – кшталту “Нью-Замошша”, за свой кошт вырабяць указальнікі ды і пададуць пакет дакументаў на ўстанаўленне пабрацімскіх сувязяў з Нью-Ёркам. Госць з прыгаданага мегаполіса ЗША нядаўна наведаў вёску і таксама быў здзіўлены яе “безыменнасцю”. Застаецца толькі здагадвацца, колькім турыстам і аматарам вандровак яна прынесла нязручнасці.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *