Объясняет специалист: с 1 января 2020 года для бюджетных организаций меняются условия оплаты труда

Общество

З 1 студзеня 2020 года для работнікаў бюджэтных арганізацый згодна Указа Прэзідэнта краіны №27 ад 18 студзеня 2019 года істотна мяняюцца ўмовы аплаты працы, у якім аднак адзначана, што не дапускаецца зніжэнне памераў зарплаты, налічанай да ўвядзення новых умоў.

Так, зараз замест тарыфнай стаўкі І разраду ўводзіцца базавая стаўка, якую плануецца наблізіць да бюджэту пражытачнага мінімуму. Яе памер будзе вызначацца ўрадам з улікам прагнозу асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Мяняецца і падыход падліку стажу. Так, для выплаты надбаўкі па ім цяпер будуць уключацца перыяды работы ў бюджэтных арганізацыях незалежна ад галіновай прыналежнасці, займаемых пасад і прафесій. А вось час работы ў камерцыйных арганізацыях, нават па профілю, аналагічным з работай у бюджэтных, залічацца ў апошнія не будзе.

Магчымае зніжэнне памераў асобных выплат, напрыклад, надбаўкі за стаж, можа быць кампенсавана іншымі стымулюючымі выплатамі.

Рэалізацыя ўказа дазволіць умацаваць тарыфную частку зарплаты, выключыць такую яе частку, як даплату да мінімалкі, а падтрыманне яе на ўзроўні мінімуму рабіць за кошт стымулюючых выплат.

Варта адзначыць, што змены, звязаныя з уступленнем у сілу Указа №27, не з’яўляюцца зменамі істотных умоў працы, таму работнікаў не трэба папярэджваць пра гэта за месяц, а вось кантракты ці дагаворы павінны быць прыведзены ў адпаведнасць.

В.ГУГІНА, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *