Знайте меру! В 2019 году алкоголь стал причиной смерти 12 ушачан

Здравоохранение

Застолле з трагічным фіналам

“Летась на Віцебшчыне алкаголь забраў ажно 278 чалавечых жыццяў, – прыводзіць трывожныя лічбы начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз У.В.Хвашчэўскі. – Як правіла, гэта мужчыны працаздольнага ўзросту. Найбольшая колькасць выпадкаў пасля Віцебска і Віцебскага раёна (101) прыпадае на тэрыторыю, што абслугоўваецца Наваполацкім міжраённым аддзелам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз: Ушацкі, Расонскі, Полацкі раёны, а таксама горад Наваполацк – 66. У ліку памерлых – 12 ушачан”.

Па словах эксперта, смерць ад алкаголю можа наступіць, калі яго канцэнтрацыя ў крыві дасягае трох і больш праміле. Аднак у Віцебскай вобласці фіксаваліся трагічныя выпадкі і пры больш нізкай “дозе”. Мелі месца факты, калі сацыяльна неабароненыя катэгорыі грамадзян спрабавалі “ўтапіць” свае “эканамічныя цяжкасці” ў алкагольных напоях нізкай якасці, так званых сурагатах, ці ў спіртаўтрымліваючых вадкасцях, што адносяцца да тэхнічных і змяшчаюць у сваім саставе метанол, этыленгліколь і іншыя небяспечныя рэчывы.

Каб перамагчы ворага, яго трэба ведаць “у твар”. Калі святы і сямейныя ўрачыстасці не абыходзяцца без ужывання алкаголю, паклапаціцеся пра яго якасць і паходжанне. Ну і, вядома, ведайце меру!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *