МВД проводит профилактическую акцию «Дом без насилия!»

Профилактика и безопасность

Прафілактычную акцыю «Дом без насілля!» праводзяць з 13 па 24 красавіка Міністэрства ўнутраных спраў і іншыя зацікаўленыя ведамствы, грамадскія аб’яднанні краіны. Сёлета акцэнт зроблены на прыняцце мер адміністрацыйна-прававога ўздзеяння да дэбашыраў з сямей, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці і пажылыя.

У 2020 годзе ва Ушацкім раёне да адміністрацыйнай адказнасці за нанясенне пабояў, наўмыснае прычыненне блізкаму сваяку болю, фізічных або псіхічных пакутаў прыцягнута 26 грамадзян, за дробнае хуліганства – 105. Адной з эфектыўных мер, накіраваных на папярэджанне названых правапарушэнняў, застаецца накіраванне выпівох у лячэбна-працоўныя прафілакторыі – за прайшоўшы перыяд 2020-га такую “пуцёўку” займелі шасцёра жыхароў раёна.

Часам для папярэджання цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў супраць асобы ў адносінах дамашніх тыранаў узбуджаюцца крымінальныя справы “прэвентыўнай” накіраванасці. Актыўна ўжываецца ў нас і такі інструмент, як ахоўнае прадпісанне. Нагадаю: выкарыстоўваецца яно пасля вынясення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання за правапарушэнне, учыненае ў адносінах члена сям’і. Пры гэтым на тэрмін ад 3 да 30 сутак чалавеку забараняецца высвятляць і наведваць месца знаходжання пацярпелага, мець з ім зносіны, у тым ліку па тэлефоне ці праз інтэрнэт. За невыкананне патрабаванняў ахоўнага прадпісання прадугледжаны строгія меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Ва ўсіх раённых цэнтрах вобласці, у тым ліку ва Ушачах, функцыянуюць “крызісныя пакоі” для ахвяр сямейнага насілля – тут можна пажыць да 30 дзён, атрымаць псіхалагічную і іншую дапамогу. На пастаяннай аснове дзейнічае і агульнанацыянальная “гарачая лінія” (тэлефон: 8-801-100-8-801), з дапамогай якой можна бясплатна і ананімна атрымаць кансультацыю спецыялістаў.

А.АНТУНОВІЧ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *