Ещё одна автобусная остановка в стиле МЧС появилась в Ушачском районе

Профилактика и безопасность

Яшчэ адзін прыпынак у стылі МНС з’явіўся ва Ушацкім раёне. На гэты раз на адной з самых ажыўленых аўтадарог – у аграгарадку Арэхаўна.

Цяпер пасажырам аўтобусаў ды і ўсім міма праязджаючым героі мультфільма “Чароўная кніга МНС” нагадваюць, што запалкі дзецям – не цацкі, печ трэба эксплуатаваць правільна, а выклікаць выратавальнікаў у выпадку здарэння можна па тэлефонах 101 і 112.

– МНС пастаянна шукае новыя спосабы данесці да грамадзян важнасць выканання правіл бяспекі. Тэматычныя прыпынкі па ўсёй краіне – адзін з іх, – адзначае начальнік Ушацкага РАНС І.В.Кошкін. – Прыемна, што многія мясцовыя жыхары ўжо станоўча ацанілі яркі прыпынак. А мы хацелі б выказаць словы падзякі за дапамогу педагогу Ушацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Ганне Аляксандраўне Бабянок, якая дапамагла пераўтварыць нашу ідэю ў рэальнасць і аформіла прыпынак.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *