Гигантский боровик весом 865 граммов нашёл в лесу житель Ковалевщины Сергей Кулага

Калейдоскоп

Ціхае паляванне – адно з галоўных захапленняў маладога работніка раёна электрасетак Сяргея Кулагі. Ды і як магло быць інакш, калі лес пачынаецца літаральна ў некалькіх кроках ад іх дома ў Кавалеўшчыне. Трафей, на які ён натрапіў тыдзень таму, стаў самай дзіўнай знаходкай за ўвесь час лясных паходаў. Гіганцкі баравік вырас да 36 сантыметраў, дасягнуў вагі 865 грамаў і пры гэтым захаваў “таварны” выгляд, таму адправіўся ў кошык і, як сапраўдны царь грыбоў, заняў там усю плошчу!

Трэба сказаць, што сям’я Кулагаў заўсёды робіць шмат нарыхтовак. Вось і сёлета мама маладога грыбніка Дзіна Віктараўна ўжо назапасіла поўны склеп слоікаў. Грыбы яна ў асноўным марынуе, робіць салянку, а таксама сушыць.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *