В Ушачи открылся тренажорный зал

Общество

У прыхільнікаў здаровага ладу жыцця з’явілася больш магчымасцей для заняткаў спортам. На мінулым тыдні ў гарпасёлку ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылася трэнажорная зала. Яна размясцілася ў памяшканні былога шахматна-шашачнага клуба. Ідэя і ініцыятыва стварэння залы належыць аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Каб ажыццявіць такую задуму, вядома, патрэбны былі немалыя сродкі. 50 мільёнаў рублёў было затрачана толькі на рамонт памяшкання, на 42 мільёны набыты трэнажоры. Сродкі выдзяляліся з абласнога і раённага бюджэтаў, абласным упраўленнем спорту і турызму, а таксама Міністэрствам спорту і турызму быў перададзены сертыфікат на 20 мільёнаў рублёў.Будаўнічыя работы выконвала мінская фірма, сіламі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама ўбіралася смецце. На адкрыццё трэнажорнай залы прыйшлі работнікі аддзела, спартыўнай школы, юныя спартсмены, жыхары гарпасёлка. Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская і начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама С.І.Ціханёнак перарэзалі чырвоную стужку і запрасілі ўсіх у новы спартыўны аб’ект. У зале ўстаноўлена 12 сучасных трэнажораў, адначасова займацца тут могуць 10 чалавек. Ужо з’явілася шмат жадаючых правесці вольны час на карысць свайму здароўю. Месячны абанемент разлічаны на тры заняткі ў тыдзень па адной гадзіне. Кошт абанементу на месяц складае ад 20 да 60 тысяч рублёў. Для пэўных груп насельніцтва дзейнічаюць скідкі. Неабыякавыя да спорту людзі задаволены з’яўленнем гэтага спартыўнага аб’екта, якога так не хапала, і зручнасцю яго размяшчэння – прама ў цэнтры Ушач. Зараз плануецца зрабіць другую чаргу рамонту ў былым памяшканні лепельскага магазіна, у выніку чаго атрымаецца цэлы аздараўляльны комплекс. Тут размесцяцца дзве раздзявалкі, дзве душавыя, масажны кабінет, санвузел, а таксама інфрачырвоная сауна. Тады яшчэ больш паўнацэнна ўшачане змогуць займацца спортам. В.ПОЛАЗАВА. На здымках: урачысты момант адкрыцця; так выглядае зала; адзнаку даюць будучыя наведвальнікі.



3 комментария по теме “В Ушачи открылся тренажорный зал

  1. Здорова!!!!!!!!!!!!Давно пора,и ещё фитнес клуб надо открыть, и спа салон!!!

  2. По мне так в помещении бани лучше бы все это сделали.Там на 2-м этаже все для этого есть.И вообще почему сауна не работает?

  3. в бане от дзюдоистов побелка сыпалась, что бы было от железа?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *