За вождение в нетрезвом виде жителю Ушаччины грозит большой штраф с лишением прав и машины

Происшествия

Раніцай выпіў – дзень свабодны. Такой жыццёвай канцэпцыі да нядаўняга часу прытрымліваўся жыхар Ушаччыны 1988 года нараджэння. Дазваляў сабе мужчына і нецвярозыя “пакатушкі” на сваім аўтамабілі “Рэно-Меган”.

Першы раз п’яны вадзіцель трапіў пад увагу праваахоўнікаў кастрычніцкім днём 2020-га – медыцынскі агляд паказаў у яго крыві 2,2 праміле алкаголю. Атрыманы штраф у памеры 50 базавых велічынь, а таксама пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады не прымусілі ўшачаніна ўзяцца за розум. Раніцай 19 лютага бягучага года яго аўто было прыкмечана супрацоўнікамі ДАІ ля кафетэрыя ў Сарочыне. І гэта нягледзячы на тое, што дома яго чакалі жонка і сямёра дзяцей! Праз колькі часу “бяспраўніка” спынілі на аўтадарозе на шляху да Арэхаўна – у яго крыві было 0,63 праміле алкаголю. На гэты раз у адносінах парушальніка ўзбуджана крымінальная справа. Яму пагражае вялікі штраф, пазбаўленне правоў на 5 гадоў, давядзецца развітацца мужчыну і з “Рэно-Меган”.

Папярэдзіць і спыніць падобныя факты была заклікана прафілактычная акцыя “Цвярозы вадзіцель”, што праходзіла з 10 па 19 красавіка па ўсёй краіне. У яе ходзе ва Ушацкім раёне за рулём аўто выяўлены адзін мужчына, які знаходзіўся падшафэ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *