Жилой дом горел в деревне Двор Плино Ушачского района

Происшествия

У пятніцу днём у раёне адбыўся яшчэ адзін пажар, вогненная стыхія разгулялася па вуліцы Школьнай у вёсцы Двор Пліна. На момант узгарання ў пабудове знаходзілася гаспадыня дома 1966 года нараджэння. Жанчына спрабавала самастойна патушыць агонь, але гэта ёй не ўдалося – з апёкамі 1-2 ступені цяжкасці і атручваннем прадуктамі гарэння яна была шпіталізавана ў райбальніцу. Жыллё моцна пашкоджана агнём і непрыгодна для пражывання. Дакладная прычына ўзнікнення пажару зараз высвятляецца, верагодная версія – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. У сувязі з гэтым выратавальнікі нагадваюць, што не варта перагружаць электрасетку, празмерная нагрузка можа прывесці да да пажару. Не забывайце выключаць прыборы з разеткі, калі адлучаецеся з дому.

З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 4 пажары, на якіх загінуў 1 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *