Сэкономить на дровах не удалось. Ушачанин незаконно срубил деревья и попал в поле зрения фотоловушки

Происшествия

Фотапасткі ў лясах Віцебскай вобласці за мінулы год дапамаглі выявіць больш сотні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства. Сярод самых распаўсюджаных – забруджванне лесу, незаконная высечка, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі, а таксама правілаў лесакарыстання. У цяперашні час у лясах рэгіёну працуе звыш сотні камер фота- і відэафіксацыі.

Пра тое, што ў лесе вядзецца назіранне, інфармуюць спецыяльныя таблічкі, але часта гэта не спыняе парушальнікаў. Калі чалавек трапляе ў поле бачання камер, то спрацоўвае датчык руху і інфармацыя перадаецца ў анлайн-рэжыме спецыялістам лясгаса. Так, нядаўна чарговага парушальніка фотапастка “злавіла” на тэрыторыі Глыбачанскага лясніцтва. 13 сакавіка ў квартал нумар 104 парушальнік прыехаў на трактарку і высек на дровы 5 хваёвых дрэў. За гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 2 артыкула 15.22 КаАП Рэспублікі Беларусь. Грамадзянін атрымаў штраф у памеры пяці базавых велічынь, таксама яму давядзецца пакрыць урон, нанесены навакольнаму асяроддзю – звыш 550 рублёў.

Нагадаю, што фотапасткі маюцца ва ўсіх падраздзяленнях лясгаса, могуць працяглы час працаваць у аўтаномным рэжыме, абаронены ад неспрыяльных умоў надвор’я, а іх дыслакацыю мы пастаянна мяняем. Чакаць цемры парушальнікам няма сэнсу – камеры здымаюць як днём, так і ноччу. На фота можна разгледзець нумар машыны і твар парушальніка. Яшчэ раз звяртаем увагу, што трэба прытрымлівацца ўстаноўленых законаў. Адказнасць за іх парушэнне непазбежная.

І.ШУГАЛЕЙ, інжынер па ахове і абароне лесу Ушацкага лясгаса.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *