Рыбалка вблизи высоковольтных линий электропередач опасна для жизни!

Профилактика и безопасность

У Мсціслаўскім раёне вучань 11 класа ішоў па беразе возера з раскладзенай вудай даўжынёй 7 метраў. Пры перамяшчэнні паблізу апор паветранай лініі электраперадач напружаннем 110000 вольт наблізіўся вудзільнам на недапушчальную адлегласць да проваду, у выніку чаго трапіў пад дзеянне электрычнага току і на ім загарэлася адзенне. Юнак быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане з апёкамі 70% цела.

У Глыбоцкім раёне цела рыбака знайшлі на беразе балаціны, вуда знаходзілася ў вадзе. У сярэдзіне пралёта апор лініі 10000 вольт быў знойдзены абрывак лёскі з паплаўком, што сведчыла аб набліжэнні на недапушчальную адлегласць да правадоў.

Захапіўшыся любімым заняткам, рыбаловы часта забываюць пра ўсё і не думаюць пра бяспеку. Напружанне ліній электраперадач, што праходзяць паблізу вадаёмаў, можа складаць ад 380 да 750000 вольт, найбольш распаўсюджаныя 10000 і 110000 вольт. Пры такім напружанні паражэнне чалавека электрычным токам можа адбыцца не толькі пры дакрананні рукой або вудай (лёскай), але і пры набліжэнні чалавека або прадмета, што знаходзіцца ў яго руках на недапушчальную адлегласць, якая складае для ліній 10000 вольт 0,6 метра, 110000 вольт – 1 метр. Не забывайце, што вуглепластыкавая вуда па праводнасці супастаўная з медным провадам!

Адзначу, што па нарматыўных дакументах адлегласць ад зямлі да правадоў ліній напружаннем 10000 вольт у ніжняй кропцы правісання проваду павінна складаць у непраезнай частцы не менш 6 метраў. Калі ўлічыць рост чалавека і даўжыню вуды, няцяжка зразумець, што наблізіцца канцом вудзільна на смяротную адлегласць да правадоў лініі электраперадачы зусім нескладана. Памятайце, што жыццё даражэй рыбалкі!

У.КЛЯПЕЦ, дзяржаўны інспектар па
энергетычным і газавым наглядзе.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *