Новая волна COVID-19: медики напоминают про ношение масок и дистанцирование

Здравоохранение

У Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каранавіруса. У апошнія дні колькасць тых, хто захварэў, упарта набліжаецца да дзвюх тысяч (22 верасня – 1989, 23-га – 1973). Гэта самыя высокія лічбы за ўсю гісторыю COVID-19 у краіне.

Напружаная эпідсітуацыя назіраецца і ва Ушацкім раёне. У гэтай сувязі медыкі нагадваюць пра самы дзейсны спосаб прафілактыкі захворвання – вакцынацыю. У райбальніцы па-ранейшаму ёсць як расійскі, так і кітайскі прэпараты. Па папярэдняй заяўцы зрабіць прышчэпку можна па месцы працы, а асобным катэгорыям грамадзян – дома (больш падрабязная інфармацыя – па нумары 5-21-57). Не забывайцеся і пра сацыяльнае дыстанцыраванне, нашэнне ў грамадскіх месцах масак. Апошнія змяншаюць рызыку захварэць, а ўжо хворым – перадаць інфекцыю акружаючым.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *