Ушачские спасатели провели в Великих Дольцах «Ярмарку безопасности»

Профилактика и безопасность

На мінулым тыдні пазнавальна-забаўляльны “Кірмаш бяспекі” мы арганізавалі сумесна з работнікамі Вялікадолецкага СДК у аграгарадку. Ладзілася мерапрыемства на пляцоўцы ля ўстановы культуры ў рамках рэспубліканскай акцыі “З клопатам пра бяспеку малой радзімы!” Надзвычай адказна і прыемна асабіста мне было праводзіць кірмаш у Вялікіх Дольцах, бо гэта якраз і ёсць мая малая радзіма.

Юныя вяскоўцы паўдзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, прымерылі баявую форму выратавальнікаў, папрацавалі з аварыйна-выратавальным інструментам. А вось дарослыя правяралі свае веды па бяспецы жыццядзейнасці. Напрыклад, печ, якая доўгі час не эксплуатавалася, можа прынесці праблемы з-за адсутнасці цягі. Каб гэтага пазбегнуць, неабходна праверыць комін на адсутнасць засмечвання, расколін, правесці ачыстку ад сажы. Зусім не лішнім будзе ў кожным доме і пажарны апавяшчальнік. Сёлета ў краіне дзякуючы гэтаму прыбору на пажарах выратавана ўжо 12 чалавек. Традыцыйна кожны ўдзельнік акцыі атрымаў падарунак.

К.КАРЗЯНОК, інспектар сектара прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ушацкага РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *