Освоили монтаж железобетонных конструкций

Общество

Адно з самых перспектыўных прадпрыемстваў раёна ПУП “Сарочына” пашырае свае плошчы. Ужо сёння на тэрыторыі свінагадоўчага комплексу разгарнулася будаўніцтва новага свінарніка. Усяго ж побач з дзеючымі адкормачнікамі плануецца пабудаваць тры новыя, якія будуць разлічаны больш чым на дзве тысячы галоў кожны.

Падрадчыкам з’яўляецца наша будаўнічая арганізацыя ПМК-66. Будаўнікі прадпрыемства смела ўзяліся за новы аб’ект. На будаўніцтве малочнатаварнага комплексу ў Завячэллі ў мінулым годзе яны, можна сказаць, вытрымалі сапраўдны экзамен. У іх ёсць вопыт па ўзвядзенні падобных вялікіх аб’ектаў. Аднак на выкананне некаторых спецыфічных відаў работ запрашаюць субпадрадчыкаў.

Сёлета будаўнікі ўпершыню асвоілі мантаж металічных канструкцый. Раней такую работу выконвала спецыяльная мантажная фірма.

– Мы з’ездзілі да сваіх калег у Міёрскі раён і перанялі іх вопыт. Паэтапна прасачылі названы працэс, выявілі самыя складаныя моманты. Потым разлічылі і паспрабавалі свае сілы ўжо дома. Няспешна, што-небудзь і перарабляць даводзілася, аднак грунтоўна, разумеючы адказнасць. І вось бачыце, узвышаюцца канструкцыі, – расказвае прараб Васіль Яфімавіч Мацюшэнка. – Не страшна было распачынаць, таму што ў нас ёсць такія вопытныя работнікі, як, напрыклад, мантажнік Аляксандр Іванавіч Змітрачэнка, які аддаў гэтай справе больш трыццаці гадоў.

Мантаж сваімі сіламі дазволіць зэканоміць немалыя сродкі, якія раней затрачваліся на аплату работ мантажных фірм.

Пакуль што ў Сарочыне працуе адна будаўнічая брыгада, задзейнічаны і два пад’ёмныя краны.

Акрамя ПМК-66 на аб’екце выконвае сваю работу і раён электрычных сетак, іншыя арганізацыі.

В.ПОЛАЗАВА.

На здымку: прараб В.Я.Мацюшэнка, кранаўшчык П.М.Міхаль, цясляр-мантажнік М.Я.Пятроўскі, мантажнік А.І.Змітрачэнка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *