Активисты брсм из Ушачского района на «Школьном марафоне»

Образование и молодежь Общество

У Чашніках прайшоў рэгіянальны этап конкурсу на лепшую пярвічную арганізацыю грамадскага аб’яднання БРСМ “Школьны марафон”. Наш раён прадстаўляла пярвічная арганізацыя Вялікадолецкай школы – пераможца на раённым этапе конкурсу. Праграма мерапрыемства ўключала візітоўку, конкурсы творчых праектаў “Маладзёжны калейдаскоп”, маладзёжных крэатыўных ініцыятыў “Разам у будучае!”, віктарыну і конкурс капітанаў.
У выніку наша каманда заняла другое месца і была ўзнагароджана граматай і памятнымі прызамі. З перамогай ушацкіх удзельнікаў конкурсу павіншаваў першы сакратар абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ Д.Л.Хама.
А.ШАЛАК,
першы сакратар РК БРСМ. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *