Сдать добровольно

Общество

Не часта здараецца, што шкада падсуднага, а пры разглядзе гэтай справы ўзнікалі менавіта такія пачуцці. Працуючы, аўтарытэтны чалавек, які па родзе заняткаў аказвае штодзённую дапамогу людзям (па гэтай прычыне не буду прыводзіць на старонках газеты яго прозвішча) апынуўся на лаўцы падсудных. І па вельмі сур’ёзным, асабліва на сённяшні час, 295 артыкуле Крымінальнага кодэкса – незаконнае набыццё і захоўванне агнястрэльнай зброі.

Шкада яго было, канечне, не за захоўванне, а за бяспечнасць, з якой ён аднёсся да наяўнасці ў доме зброі. Пра патроны і пісталет мужчына мабыць і не прыгадваў. Столькі часу прайшло з далёкага 85-га, калі ён знайшоў у лесе спачатку пісталет, а потым і патроны. Падчас пераезду на Ушаччыну зброя аказалася разам з іншымі паляўнічымі прыладамі — паляўнічы з сур’ёзным стажам, ён захоўваў і зарэгістраванае ружжо. Пісталетам і патронамі, частка якіх прызнана боепрыпасамі, не карыстаўся. Аднак факт застаецца фактам. Менавіта самаробным шляхам было выраблена ўзрыўное прыстасаванне, спрацаваўшае ў мінскім метро. Кожны павінен ведаць, што захоўваць можна толькі зарэгістраваную зброю. Ды і выкрыўся гэты факт, можна сказаць, выпадкова – у кватэры рабіўся вобыск зусім па іншай крымінальнай справе. А мог выявіцца і раней, паколькі ўчастковы інспектар павінен кожны год правяраць стан захоўвання агнястрэльнай зброі. Можна было даўно здаць зброю добраахвотна. Пры гэтым чалавек не нясе ніякай адказнасці – пра акцыю “Арсенал” пастаянна нагадваецца, у тым ліку ў сродках масавай інфармацыі.

А ў выніку мужчына мог атрымаць 10 гадоў пазбаўлення волі – такая максімальная адказнасць прадугледжана па артыкуле 295. Аднак пры вынясенні любога прыгавору дзейнічае перш за ўсё індывідуальны падыход. Разбежка ў пакаранні па любым артыкуле Крымінальнага кодэксу вялікая, таму і дзейнічае на практыцы Канцэпцыя ўдасканальвання сістэмы мер крымінальнай адказнасці. Улічыўшы ўсе характарыстыкі падсуднага, тое, што ён не ўяўляе пагрозы для акружаючых, поўнасцю прызнаў сваю віну, мы прасілі па сутнасці мінімальнае пакаранне, якое і вынес яму суд – 4 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову і канфіскацыі маёмасці.

В.БАБАШЫНСКІ,

пракурор Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *