Образована Ушачская районная организация ОО «Белорусский союз женщин»

Общество

Грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, якое пачало свае існаванне 14 снежня 1991 года, на добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, працоўных калектывах. Зараз у саюзе больш 170 тысяч жанчын, дзейнічае каля чатырох тысяч пярвічных арганізацый. На мінулым тыдні пачаўся адлік існавання Ушацкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, адпаведнае рашэнне было прынята на першай устаноўчай канферэнцыі.
У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская адзначыла, што беларускія жанчыны з’яўляюцца магутнай стваральнай сілай і ўносяць істотны ўклад у развіццё краіны. Яны прымаюць актыўны ўдзел у органах дзяржаўнай улады, грамадскіх арганізацыях, ва ўсіх сферах жыццядзейнасці. На сённяшні дзень у краіне налічваецца больш 30 жаночых грамадскіх аб’яднанняў. Асноўнымі мэтамі “Беларускага саюза жанчын” з’яўляецца павышэнне статуса жанчын і дасягненне згоды ў грамадстве, ліквідацыя ўсіх форм насілля і дыскрымінацыі, садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнне якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі, абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям’і. Членамі саюза могуць стаць жанчыны, якія дасягнулі 16-гадовага ўзросту, незалежна ад нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, веравызнання. 
Для стварэння раённай арганізацыі неабходна існаванне дзвюх і болей пярвічных арганізацый. Ва Ушацкім раёне пакуль налічваецца тры пярвічныя арганізацыі – у калектывах школы мастацтваў, прамкамбіната, раённага вузла паштовай сувязі. Цяпер іх колькасць павінна павялічыцца.
Аднагалосным рашэннем дэлегатаў канферэнцыі была ўтворана Ушацкая раённая арганізацыя “Беларускі саюз жанчын”, а яе старшынёй абрана Вольга Іванаўна Карчэўская. Вышэйшым органам раённай арганізацыі з’яўляецца сход, які праводзіцца раз у тры гады.
Выбраны савет арганізацыі, у які ўвайшло пяць прадстаўніц з розных устаноў і прадпрыемстваў, а таксама кантрольна-рэвізійная камісія ў складзе двух чалавек. У канцы мерапрыемства прагучаў зварот дэлегатаў устаноўчай канферэнцыі Ушацкай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”.

В.ПОЛАЗАВА.

Обращение делегатов учредительной конференции Ушачской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин»

Мы, участники учредительной конференции Ушачской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» выражаем искреннюю признательность всем, кто поддерживает женщин, составляющих большую часть человечества, в их стремлении создать достойное, процветающее общество — без потрясений и техногенных катаклизмов.
Мы твердо убеждены, что женские объединения и организации играют важную роль в консолидации усилий общества по решению судьбоносных государственных задач. Особая роль женщины-матери в обществе предопределена качествами, заложенными в ней самой природой, — дарить и оберегать жизнь на земле.
Именно по положению женщины и отношению к ней в обществе судят об уровне развития государства.
Обеспечение счастливого детства — приоритетная задача в гармоничном развитии страны.
Мы благодарны нашим лидерам религиозных конфессий за весомый вклад в дело укрепления высоких нравственных ценностей семьи и материнства, благоприятствие социальному и нравственному воспитанию детей и подростков.
Мы выражаем глубокую озабоченность доминированием материальных благ над общечеловеческими моральными и нравственными ценностями и призываем женщин района объединить усилия по искоренению зла и насилия, ведь благодаря женщине-матери, женщине-труженице приумножается благополучие семьи, дома и страны.
Мы выступаем за повышение статуса женщины-матери в современном обществе, укрепление семейных традиций и связей между поколениями — как гарантов стабильности нашего общего дома — планеты Земля.
Мы обращаемся ко всем с призывом открыть свои сердца для мира и согласия, благоразумия и взвешенности, надежды и любви!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *