Продолжается проект БРСМ «100 идей для Беларуси». А у вас есть идеи?

Образование и молодежь

Маладзёжны праект Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “100 ідэй для Беларусі” стартаваў у кастрычніку, а ўжо прынёс арганізатарам самыя нечаканыя і цікавыя ідэі, прапановы. Больш тысячы заявак паступіла ў БРСМ, а ў апошні час моладзь праяўляе яшчэ большую актыўнасць, таму вырашана прадоўжыць першы этап праекта да 1 снежня. 
Задумы ў моладзі самыя розныя: адны прапануюць выкарыстоўваць сухое лісце як крыніцу цеплавой энергіі, стварыць рухавік, які будзе працаваць на вадзе, другія выносяць свае прапановы па ўдасканаленні сацыяльнай сферы, развіцці і ўкараненні новых і сучасных метадаў навучання ў адукацыйных установах краіны, барацьбе з алкагалізмам у маладзёжным асяроддзі. Сярод цікавых ідэй і такія, як барацьба з шумавым забруджваннем, спажыванне і эканомія вады ў быце, рашэнне праблемы накаплення пластыкавага смецця, мадэль аграгарадка, у якім хацелася б жыць моладзі, выкарыстанне энергіі ветру, прыроднага холаду замест вытворчасці яго ў халадзільным абсталяванні.
У інтэрнэце на маладзёжным партале “Моладзь Беларусі” размяшчаюцца самыя лепшыя распрацоўкі, а на старонцы тэматычнай групы “100 ідэй для Беларусі” ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” разгарнулася актыўнае абмеркаванне прапанаваных праектаў, там жа можна прагаласаваць за ідэю, якая бачыцца вам лепшай.
Нагадаем, што ў праекце прымае ўдзел моладзь ад 14 да 31 года, ніводны праект не застанецца без увагі, а самыя лепшыя работы будуць прадстаўлены на рэспубліканскім маладзёжным інавацыйным форуме. Калі ў вас ёсць цікавая ідэя, вы можаце адправіць яе па электронным адрасе BRSM-100@tut.by або перадаць праз раённы камітэт БРСМ.
В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *