Соревнования рыболовов

Cпорт

У мінулыя выхадныя прайшлі спаборніцтвы па зімовай лоўлі рыбы сярод аматараў, членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На возеры Вечалле сабраліся самыя заядлыя рыбакі, якія ў свой выхадны дзень прамянялі цёплую дамашнюю абстаноўку на вуду ля халоднай лункі. І такіх знайшлося нямала – ад маладых да старэйшых, ужо вопытных рыбаловаў. А некаторыя нават прыехалі ва Ушачы з Лепеля, каб паўдзельнічаць. Па правілах спаборніцтва пераможцам становіцца той, хто за дзве з паловай гадзіны наловіць большую колькасць рыбы. Судзейская калегія і вызначыла пераможцаў.SDC11933У выніку першае месца заняў Валерый Буевіч з Лепеля – удзельнік мінулагодніх абласных спаборніцтваў па зімовай лоўлі рыбы, у якога за адведзены час аказаўся большы ўлоў, другое – Генадзь Чабатар, трэцяе месца ў самага старэйшага ўдзельніка – Уладзіміра Шкіндзера. Дырэктар установы “Ушацкая РАС РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” В.Шэршань уручыў пераможцам граматы і каштоўныя прызы.

Незалежна ад выніку кожны ўдзельнік такога спаборніцтва атрымаў вялікае задавальненне. А некаторыя так захапіліся, што пасля падвядзення вынікаў адправілі- ся на лёд, каб палавіць яшчэ і вярнуцца дадому з большым уловам.

В.ПОЛАЗАВА. На здымку:

пераможцы спаборніцтваў.

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *