Зачем на селе пластиковые карточки

Общество

– Раскажыце, калі ласка, крыху падрабязней пра “Детскую сберегательную программу “Расти большой!”

– Акцыя заключаецца ў тым, што любы з бацькоў, родных можа зрабіць уклад на дзіця да 16 гадоў. Працэнтная стаўка складае ад 20 да 22 у залежнасці ад тэрміну размяшчэння ўкладу. Мінімальная сума – адзін мільён беларускіх рублёў або 500 долараў, 500 еўра, 15 тысяч расійскіх рублёў. Дадзеная акцыя дае магчымасць захаваць зберажэнні, скарыстацца крэдытам на абучэнне, атрымаць крэдытную картку на спецыяльных умовах, у любы час можна скасаваць дагавор або зняць грошы. Акрамя гэтага дзіця атрымлівае падарунак ад “Белаграпрамбанка” на кожны дзень нараджэння. Мы можам павіншаваць імянінніка як у аддзяленні банка, так і дома. У гэтым годзе сярод удзельнікаў акцыі “Детская сберегательная программа «Расти большой!» разыгрываецца пуцёўка ў Дыснэйлэнд, а таксама іншыя каштоўныя прызы.

– Практычна ўсе сельгаспрадпрыемствы ў апошні час пераводзяцца на карткавую сістэму атрымання зарплаты. Калі ў гарпасёлку можна зняць грошы ў банкамаце або разлічыцца карткай праз тэрмінал у магазіне, то што рабіць, куды пайсці чалавеку з ёй у вёсцы?

– Зразумела, што нават у аграгарадках немэтазгодна ўстанаўліваць банкаматы, таму ў вёсках устанаўліваюцца плацежныя тэрміналы ў магазінах, дзе можна карткай разлічыцца за тавар, і паштовых аддзяленнях, дзе ёсць магчымасць аплаціць камунальныя паслугі і зняць грошы. Плацежныя тэрміналы ўстаноўлены на паштовых аддзяленнях у Лясных азёрах, Кублічах, Пліне, Селішчы, Вялікіх Дольцах, Іллюшыне, Арэхаўне, Вяркудах. У бліжэйшы час яны будуць у Дубраўцы і Глыбачцы Глыбачанскага сельсавета.

– Ці ёсць магчымасць атрымання ў “Белаграпрамбанку” льготнага крэдыту на будаўніцтва або пакупку жылля?

– Мы выдаём ільготны крэдыт пад 10 працэнтаў толькі для малазабяспечаных грамадзян на набыццё тавараў айчыннай вытворчасці, а таксама ў рамках развіцця аграэкатурызму ў Беларусі пад 5 працэнтаў на 7 гадоў для фізічных асоб (сума крэдыту складае 90% ад прадастаўленага праекта). А менавіта крэдыты на жыллё зараз часова не выдаюцца.

Паступіў тэлефонны званок з пажаданнем-прапановай наконт работы разліковых кас. Тое, што яны працуюць з дзевяці гадзін, для многіх з’яўляецца нязручнасцю. Наш чытач выказаў пажаданне, каб касы працавалі хаця б з паловы дзевятага раніцы.

— Калі касы будуць адкрывацца раней, то персаналу давядзецца пачынаць работу яшчэ раней, таму, што ім трэба падрыхтавацца загадзя. Пры сённяшняй колькасці штатных спецыялістаў па аперацыйна-касавай рабоце ў бліжэйшы час падаўжэнне працоўнага дня немагчыма.

– Працэнтныя стаўкі па овердрафту ў апошні час павялічылі- ся, з чым гэта звязана?

– Овердрафт – гэта па сутнасці той жа крэдыт. Рашэнні аб павелі- чэнні, паніжэнні ставак па крэдытах, укладах прымае фінансавы камітэт “Белаграпрамбанка”.

– На якіх відах укладаў выгадней захоўваць замежную валюту?

– Найбольш выгаднымі з’яўляюцца аблігацыі “Белаграпрамбанка”, працэнтная стаўка якіх складае ад 9,5 да 10 працэнтаў гадавых і не змяняецца на працягу ўсяго тэрміну размяшчэння. Аблі- гацыі можна падарыць, перадаць іншай асобе. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў наша аддзяленне.

– Дзякую за адказы.

Падрыхтавала В.ПОЛАЗАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *