Новополочане на Ушаччине

70-годдзе Перамогі

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю Вялікай Перамогі, Ушацкая раённая арганізацыя РГА “Белая Русь” прапанавала Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” наладзіць сустрэчу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны на гераічнай ушацкай зямлі. І 3 сакавіка гэтая доўгачаканая сустрэча адбылася. Далейшы шлях ганаровых гасцей ляжаў у вёску Бычкі, на радзіму вялікага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Не хацелася і ветэранам, і дзецям пакідаць гэтую просценькую вясковую хатку, дзе нарадзіўся і вырас літаратар сусветнага маштабу. Нейкая прыцягальная сіла панавала ў тых пакоях з рускай печкай, прадметамі даўніны і вялікім стосам кніг Васіля Быкава. Ветэраны пакінулі запіс у кнізе ганаровых гасцей.

Вельмі ўразіў і дзяцей, і дарослых наш музей народнай славы імя У.Е.Лабанка. Падоўгу затрымліваліся ветэраны каля экспазіцый, дзе наглядна можна было бачыць карту ваенных дзеянняў падчас блакады, асаблівую цікавасць выклікалі дакументы і пісьмы партызан, іх асабістыя рэчы.

Пасля гэтага госці раёна былі запрошаны на ўрачыстую вечарыну “Працягваем традыцыі бацькоў”, прысвечаную ўшанаванню ветэранаў вайны, працы, воінаў-афганцаў. Адкрылася мерапрыемства выступленнем хору народнага клуба “Ветэран” РДК, а потым удзельнікаў свята вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта А.А.Кавалёнак. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што ветэраны і ўдзельнікі вайны акружаны ў раёне клопатам і ўвагай. Кіраўнік раёна выказаў удзячнасць ганаровым гасцям з Наваполацка за падтрыманне сувязі з грамадскасцю і ветэранамі гераічнай Ушаччыны, за ўдзел ва ўрачыстай вечарыне, павіншаваў прысутных з прайшоўшым святам Днём абаронцаў Айчыны і наступаючым Днём жанчын, пажадаў усім здароўя, шчасця і дабрабыту. Между зимой и весной 060

З дакладам аб рабоце раённай ветэранскай арганізацыі выступіў яе старшыня У.М.Малаткавец. Ён падрабязна спыніўся на асноўных накірунках дзейнасці, на мерапрыемствах па паляпшэнні ўмоў жыцця ўдзельнікаў вайны, расказаў пра ўзаемадзеянне з іншымі грамадскімі арганізацыямі раёна і завяршыў сваё выступленне цёплымі віншаваннямі.

Кветкі і шчырыя пажаданні асабіста кожнаму ветэрану Вялікай Айчыннай вайны ўручылі дзяўчынкі ў нацыянальных касцюмах.

Асобны блок мерапрыемства быў прысвечаны воінам-афганцам раёна. Імя кожнага было названа, а тым, хто прысутнічаў у зале, уручаны кветкі. Вельмі кранула ўсіх выступленне Тамары Власаўны Андрыковіч — маці, якая адправіла на вайну ў Афганістан дваіх сваіх сыноў, зяця, і ўсіх дачакалася жывымі і здаровымі. Пра тое, што перажыла жанчына за гэтыя бясконца доўгія месяцы чакання, яна і гаварыла са сцэны.

Свае віншаванні і пажаданні ўдзельнікам мерапрыемства дасылалі ў гэты вечар раённы ваенны камісар У.Я.Пальчэх, першы сакратар райкама БРСМ В.М.Шахноўская, старшыня Ушацкай раённай арганізацыі РГА “Балая Русь” А.В.Пашковіч. Кожнае выступленне аздаблялася цудоўнымі нумарамі мастацкай самадзейнасці. Як заўсёды на “ўра” прайшло выступленне жыхаркі в.Лутава-Сяльцо Г.В.Сурвіла. Яна прачытала цікавыя вершаваныя радкі, якія выклікалі добразычлівы дружны смех у зале і былі падтрыманы цёплымі апладысментамі. Ветэран вайны К.М.Васілеўская прачытала байкі Т.Барадзёнак.

Цёпла сустракалі ўшачане ветэранаў вайны з Наваполацка, якія былі запрошаны на сцэну. З прывітальнай прамовай выступіла прадстаўнік Наваполацкай гарадской арганізацыі “Белая Русь” Юлія Аляксандраўна Бутар. Яна ўручыла Прывітальны адрас А.В. Пашковіч і прадставіла гледачам ветэранаў вайны. Член савета ветэранаў Наваполацкай гарадской ветэранскай арганізацыі Мікалай Ціханавіч Раманенка падзяліўся ўражаннямі ад прабывання на ўшацкай зямлі, падзякаваў за запрашэнне, выказаў спадзяванне на працяг такіх сустрэч, пажадаў прысутным моцнага здароўя і даўгалецця. Завяршылася мерапрыемства выступленнем удзельнікаў узорна-харэаграфічнага ансамбля “Краіна цудаў” г.Наваполацка і сольнымі нумарамі члена Наваполацкай гарадской арганізацыі РГА “Белая Русь” Анжэлікі Кацяж.

Наш кар.
 
 
 
 

 

 Дэлегацыя з горада нафтахімікаў прыбыла ў раён апоўдні. У яе складзе – члены савета ветэранаў Наваполацкай гарадской ветэранскай арганізацыі, актывісты гарадской арганізацыі “Белая Русь”.Першае, куды наведаліся госці, быў мемарыяльны комплекс “Прарыў”. “На гэтым свяшчэнным месцы мы даўно марылі пабываць і пакланіцца праху герояў, чыёй крывёй паліта пакутлівая ўшацкая зямля”, – гаварыў падчас падыходу да мемарыялу ўдзельнік Парада Перамогі ў Маскве ў 1945 годзе Мікалай Кірылавіч Падлесных, выказваючы думку сваіх таварышаў. Старшы навуковы супрацоўнік музея народнай славы імя У.Е.Лабанка Наталля Бугай падрабязна расказала аб падзеях, якія разгортваліся тут у маі 1944. З кароткай прамовай выступіў член савета ветэранаў Наваполацкай гарадской ветэранскай арганізацыі Мікалай Ціханавіч Раманенка, усе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, усклалі вянок да мемарыялу. Между зимой и весной 013



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *