Ещё один

інфакіёск устаноўлены ў самым вялікім жылым мікрараёне – на Віцебскай. Вонкавы, ён размешчаны ў аднайменным магазіне, і цяпер жыхарам мікрараёна не трэба ісці ў цэнтр гарпасёлка, яны змогуць аплаціць любыя паслугі побач са сваімі кватэрамі і ў любы зручны час. Гэта ўжо трэці інфакіёск, які ўстанавіў цэнтр банкаўскіх паслуг №221 ААТ “АСБ Беларусбанк”.

Продолжить чтение

Участники Всебелорусского собрания

Першыя два дні гэтага тыдня былі азнаменаваны важнай для краіны падзеяй – адбыўся чацвёрты Усебеларускі народны сход. У ім прыняло ўдзел дзве з паловай тысячы чалавек з усіх абласцей і сталіцы. Якія ўражанні склаліся ад гэтага маштабнага мерапрыемства, мы пацікавіліся ў аднаго з дэлегатаў ад Ушацкага раёна старшыні раённага Савета дэпутатаў Алены Васільеўны ПАШКОВІЧ. – […]

Продолжить чтение

Самые юные ушачане

Для некаторых грамадзян менавіта лістапад стаў надзвычай “гарачай” парой: у сем’ях з’явіліся нованароджаныя. Усяго адзінаццаць дзетак прынёс Ушаччыне апошні асенні месяц. Злата Зелянко, Паліна Басак, Арцём Пашута, Кірыл Мітрохін і Станіслаў Калачоў сталі першынцамі. Напэўна, добрымі сябрамі стануць для сваіх старэйшых брацікаў і сястрычак Марыя Струй, Ганна Аўдошка, Дзмітрый Мацюш, Яўгенія Мамонава і Уладзіслаў Пашко, […]

Продолжить чтение

О досрочном голосовании и …

Лічаныя дні засталіся да пачатку выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – 14 снежня пачнецца датэрміновае галасаванне. У раёне  яно пройдзе па 18 участках, якія будуць працаваць з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Напярэдадні гэтага моманту наша размова са старшынёй Ушацкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь У.І.ПЕТРАЖЫЦКІМ. – Уладзімір Іванавіч, некаторыя […]

Продолжить чтение

Смотр-конкурс машинных дворов

Падведзены вынікі агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельскагаспадарчых арганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машыннага парка да веснавых палявых работ 2011 года. Паколькі ні адзін машынны двор, абслугоўваючая база не могуць прэтэндаваць на адзнаку “выдатна”, першае месца ў аглядзе-конкурсе не прысуджалася. Другое заняў калектыў КУСГП “Вялікадолецкае”, трэцяе – КУСГП “Глыбачаны”. […]

Продолжить чтение

Приём в пионеры в Ушачской школе

Піянерскі гальштук, піянерскі атрад, піянерскі важаты, піянерскі лагер, піянерскі касцёр… Менавіта са словам “піянерскі” ў многіх пакаленняў жыхароў нашай краіны звязаны ўспаміны дзяцінства. І сапраўды, дзяцінства немагчыма без прыгод і сапраўдных сяброў, цікаўнасці да ўсяго і добрых учынкаў. У сераду, восьмага снежня, ва Ушацкай сярэдняй школе адбылася імпрэза, прысвечаная прыняццю вучняў у рады Беларускай рэспубліканскай […]

Продолжить чтение

Приём в Глыбочке

На мінулым тыдні выязны прыём грамадзян у Глыбачанах правяла старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч. Трэба сказаць, што многія скарысталіся магчымасцю задаць хвалюючае пытанне. Я.В.Аксяновіча, як старэйшыну вёскі і неабыякавага жыхара, хвалюе будаўніцтва аграгарадка, таму ён цікавіўся ходам работ і тэрмінамі завяршэння. Ён таксама папрасіў перадаць губернатару вобласці Аляксандру Мікалаевічу Косінцу ўдзячнасць за тое, што ў […]

Продолжить чтение

Кредит на развитие подсобного хозяйства

Сёлета мы ўжо знаёмілі чытачоў газеты з умовамі атрымання льготнага крэдыту на развіццё асабістай падсобнай гаспадаркі. Хутка год, як дзейнічае Указ Прэзідэнта краіны №302, які накіраваны на тое, каб людзі, якія жадаюць працаваць на зямлі, змаглі набыць тэхніку, насенне, будаўнічыя матэрыялы, зарабляць і дзяліцца лішкамі. Ва ўпраўляючай аддзялення ААТ “Белаграпрамбанка” ў г.п.Ушачы Галіны Анатольеўны ЦІСКОВІЧ […]

Продолжить чтение

Новостройки и проблемы новосёлов

Экскурсіі па сваіх кватэрах пяцёра жыхароў жыллёва-будаўнічага кааператыва № 11 (апошні здадзены дом па вуліцы Віцебскай) праводзілі неаднойчы. З гэтым домам выдатна знаёмы як раённыя ўлады, так і камісіі рознага ўзроўню. А пачалося ўсё пасля шчаслівага перасялення ўладальнікаў тых пяці кватэр, якія здаваліся з поўнай аддзелкай. Прыгожы знешне, з чарапічным дахам, выдатнай планіроўкай, прасторнымі пакоямі […]

Продолжить чтение

Деревня Загорье Ушачского района

Вёска Загор’е Вяркудскага сельсавета знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад раённага цэнтра. У 1864 годзе яна ўваходзіла ў састаў казённага маёнтка Чарсцвяды, пазней – належала сельскагаспадарчаму таварыству з такой жа назвай у Чарсцвядскай воласці Лепельскага павета. Сёння не кожны ўяўляе, што ў 1905 годзе ў 45 дварах тут пражывала 273 жыхары. Вёска адносілася да Чарсцвядскага праваслаўнага […]

Продолжить чтение

Нина Иосифовна Грак

Дом гэты стаіць адразу на ўездзе ў Загор’е і прыцягвае ўвагу незвычайнай дагледжанасцю. І вакол яго ўсё зроблена, як гаворыцца, да толку. Пабудавана лазня, студня, хоць цяпер ужо ў доме ёсць водаправод. Кветкі ўкрыты лапнікам. І асабліва цікава, што ў двары стаіць пластыкавая пальма. Гаспадыня расказвае, што сын, які жыве ў Наваполацку, старанна рабіў яе, […]

Продолжить чтение