В яслях-саду №4 г.п.Ушачи дошкольников воспитывают с использованием фольклора и народных традиций

Наши дети

Ці ведаеце вы, у чым асаблівасці народных святаў беларусаў? Ці можаце расказаць на памяць хаця б пару-тройку вершаў на роднай мове ці выканаць нацыянальны танец? А выхаванцы ясляў-сада №4 г.п.Ушачы ведаюць і могуць! Не першы год асноўным накірункам дзейнасці дашкольнай установы з’яўляецца выкарыстанне фальклору і народных традыцый.

Педагогі ясляў-сада назбіралі багаты матэрыял па ўзгаданай тэме – яго і прадэманстравалі разам са сваімі маленькімі памочнікамі падчас нядаўняй творчай справаздачы дашкольнай установы. За аснову мерапрыемства было ўзята народнае свята “Вялікдзень”. Дзеці ў вобразах валачобнікаў разам з гаспадарамі “беларускай хаткі” (Г.І.Чульба, А.А.Жаваранак) выконвалі тэматычныя песні, заклікалі сонейка ў карагодзе, прымалі ўдзел у народнай гульні “Гарлачык”. Свае артыстычныя здольнасці праявілі малышы і падчас выканання розных народных танцаў. Ну і якое ж беларускае свята без цымбалаў? Перад гасцямі выступіў дзіцячы аркестр пад кіраўніцтвам музычнага кіраўніка ясляў-сада Т.Я.Сандзюк.

Усе ўдзельнікі і госці мерапрыемства былі салідарныя з дзяўчынкай-валачобніцай, якая напрыканцы сустрэчы падвяла своеасаблівы яе вынік: “Ой, як свята ўдалося, добрае ўражанне ад яго засталося”.

В.ТЫЧЫНА, намеснік загадчыцы ясляў-сада №4 г.п.Ушачы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *