В Ушачском райпо — многочисленные нарушения

Выясняем ситуацию

Пасля наведвання Прэзідэнтам Слуцкага мясакамбіната да ўсіх аб’ектаў прамысловасці, гандлю на месцах, што і казаць, надаецца павышаная ўвага. Элементарны парадак за прайшоўшы час павінен быў наведзена, здаецца паўсюдна. Старшыня райвыканкама В.В.Родзіч пра захаванне працоўнай дысцыпліны і парадку на працоўных месцах акцэнтуе ўвагу на кожнай рабочай нарадзе з кіраўнікамі, аднак, вынікі шматлікіх праверак — ад раённых да рэспубліканскіх — аб’ектаў Ушацкага райспажыўтаварыства паказалі, што зусім не трэба ехаць у Слуцк, каб убачыць усю тую безгаспадарчасць. Незахаванне санітарных нормаў, пратэрмінаваны тавар, адсутнасць сістэмы ўцэнкі — усё гэта было выяўлена як падчас маніторынгаў, праведзеных на мінулым тыдні прадстаўнікамі Белкаапсаюза, так і папярэдняга сумесна з аблспажыўтаварыствам, планавай праверкай раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Менавіта пытанне аб гандлёвым абслугоўванні насельніцтва стала асноўным падчас вытворчай нарады ў панядзелак. Маніторынг 10 ліпеня паказаў, што праўленнем райспажыўтаварыства не выканана не адно з даручэнняў, дадзеных старшыні Уладзіміру Мікалаевічу Кругліку падчас маніторынгу 5 ліпеня, а таксама даручэнні Белкаапсаюза аб адкрыцці ў райцэнтры магазіна «Мясная лаўка», абслугоўвання аўтамагазінамі насельніцтва раёна не меней трох разоў на тыдні, правядзенні акцыённых мерапрыемстваў і навядзенні парадку на ўсіх аб’ектах гандлю. На аптова-гандлёвай базе 10 ліпеня парушаліся правілы захоўвання малочнай прадукцыі на суму 38 мільёнаў рублёў. Ды і далейшыя праверкі, праводзімыя па магазінах намеснікам старшыні райвыканкама В.Л.Хамёнак 11 і 12 ліпеня паказалі, што на месцах так і не схамянуліся.

Старшыня райвыканкама даручыў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці (да звальнення) усіх намеснікаў старшыні праўлення райспажыўтаварыства, кіраўнікоў бойні, аўтабазы, аптовай базы, сваім намеснікам загадаў пастаянна сачыць за парадкам на падпарадкаваных ім прадпрыемствах, а кантралюючым органам больш строга патрабаваць выканання заканадаўства.

Уцэнка за кошт прадаўца

Яблыкі, бананы, агуркі, часнок у магазіне «Прыазёрны» ў гарпасёлку проста заманьвалі. Стаялі на версе шкляной вітрыны, уздоўж якой пакупнікі накіроўваюцца да касы. Хочаш не хочаш — убачыш. Вось і пацягнулася я да агурочка, які летам і ў салату, і ў халаднічок. Аднак пажаўцелы вялы хвосцік пераканаў, што хрумсцець ён ужо не будзе ні ў якім выглядзе, ну а цэннік з лічбай 9.900 канчаткова адбіў ахвоту да пакупкі.

— Уцэньваць не спрабавалі? — пытаюся ў прадаўца і высвятляецца, што прадстаўнікі райспажыўтаварыства прыязджалі і тавар ужо ўцэнены, да гэтага быў па 10.200. Варта дадаць, што адбывалася гэта ў пятніцу на завяршэнні працоўнага дня. Значыць і спадзявацца, што агурочкі патаннеюць, як і пасвяжэюць, не было ніякага сэнсу.

Не рэанімуеш ужо і ківі, нектарыны, часнок, сталовыя буракі з магазіна «Родны кут» у аграгарадку Арэхаўна. Вялыя, падгніўшыя ці прарослыя, адным словам — некандыцыя, яны аднак горда трымалі ранейшы кошт. Калі б паводзілі сябе больш сціпла, глядзіш, і апынуліся б у каструлі гаспадыні, ну а так адзін шлях — у сметнік.

— Хто ў вас купіць прарослы кітайскі часнок за 33 тысячы ці гэтыя гнілыя нектарыны па 24.850? Дзе вы іх бралі, калі ў нас створаны лагістычны цэнтр, там усё танней, — задаваў пытанні намесніку старшыні праўлення Юрыю Феадасеевічу Хомічу намеснік старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў спажывецкай кааперацыі Мікалай Мікалаевіч Занковіч. — Чаму не выкананы заяўкі пакупнікоў на камбікорм, кукурузныя палачкі, маянез, тушку птушкі, свініну? Чаму ў магазіне адсутнічае проса, смятана, кефір, жывая рыба, не ў асартыменце малако, каўбасы, мінеральная вада, марожанае? Да нас людзі падыходзяць і абураюцца.

— Ці мае права загадчык магазіна знізіць гандлёвую надбаўку, калі бачыць, што прадукт губляе таварны выгляд ці калі да пратэрміноўкі застаецца дзень-два? — пытаюся ў начальніка ўпраўлення прамысловасці, якасці і стандартызацыі Белкаапсаюза Сяргея Іванавіча Табунова.

— Канечне. Яшчэ ў снежні 2011 года зацверджаны Парадак рэалізацыі тавараў, якія маюць абмежаваны тэрмін прыгоднасці, на падставе якога праўленню райспажыўтаварыства трэба было распрацаваць сваё палажэнне, давесці да ведама ўсіх загадчыкаў магазінаў. Яны павінны штодзённа правяраць тавар на прадмет заканчэння тэрміну прыгоднасці і, калі ён межавы, зніжаць гандлёвую надбаўку хоць да нуля.

Чаму ж няма ў нашых крамах на самых бачных месцах, тых, дзе праводзяцца акцыі, тавару, які б заманьваў зніжаным коштам і шчыра ўказваў на непрацягласць свайго існавання? Затое практычна паўсюдна можна адшукаць пратэрмінаваны.

— Дайце вунь той пакет, — старшыня райвыканкама В.В.Родзіч у магазіне вёскі Жары адвольна ўказаў на тавар і трапіў на малако з зышоўшым тэрмінам. Тое ж паўтарылася ў магазіне вёскі Вашкова. Гэта было падчас правядзення дня Жарскага сельсавета яшчэ ў красавіку. А калі пазней на пасяджэнні райвыканкама падчас разгляду пытання аб гандлёвым абслугоўванні ў кіраўніцтва райспажыўтаварыства запыталіся, ці існуе сістэма ўцэнкі, глаўбух упэўнена адказала, што існуе. Мабыць, меліся на ўвазе акцыі па зніжэнні кошту на пэўны тавар, якія і сапраўды апошнія гады два праводзяцца даволі актыўна. Ну а што датычыцца ўцэнкі тавару з непрацяглым тэрмінам захоўвання…

— Уцэньваем пастаянна, — адказала на маё пытанне загадчыца ўніверсама «Цэнтральны» Таццяна Мікалаеўна Корабава. — Бачым, што застаецца малы тэрмін прыгоднасці, уцэньваем і выстаўляем. Людзі потым нават пытаюцца, калі ў нас наступны раз уцэнка будзе. Розніцу кампенсуем за свой кошт. Аднак гэта лепш, чым заплаціць за ўвесь пратэрмінаваны тавар. А вось на фрукты і агародніну вось ужо з месяц уцэнку робіць эканаміст райспажыўтаварыства і гэта не адбіваецца на нашай кішэні.

Пра такую уцэнку — за кошт прадаўца — расказалі нам і ў магазіне Двор Пліна. Ну а ў астатніх проста паціскалі плячыма, маўляў, упершыню чуем, што можна ўцэньваць. Ці варта прыгадваць, чаму не робіцца ў нашых магазінах перыядычна зрэз на каўбасах. Таму што таксама — за кошт прадаўца, у якога два шляхі: карміць таварам на мяжы годнасці сям’ю, ці, заплюшчыўшы вочы, падсоўваць нам.

«Вы ж штрафуеце ні за што»

— Калі б я адзін раз заплаціла штраф, я б усё зрабіла, каб больш такога не было, — гаворыць памочнік санітарнага ўрача Наталля Мікалаеўна Мароз, якая і ажыццяўляе маніторынг і праверкі на гандлёвых аб’ектах. — У галіне адукацыі хапае аднаго папярэджання — і усе недахопы будуць выпраўлены, у гандлі гэта хутчэй выключэнне. Магазін у мікрараёне льнозавода магу прыгадаць у якасці прыкладу, усё па палічках, так як трэба — хапіла аднаго папярэджання. Аб’екты прыдарожнага сервісу правяраем штотыднёва. Там павінна быць усё самае лепшае — ад тавару, да абсталявання, аднак ў кафэ у вёсцы Сарочына былі катлеты з сышоўшым тэрмінам годнасці, а ў магазіне «Барвёнак» прадавец рукі так і мые у вядзерцы.

Несумяшчальнае суседства, незахоўванне тэмпературнага рэжыму, пратэрміноўка і беспарадак у падсобных памяшканнях і вакол магазінаў — і гэта не адзінкавыя заўвагі, а практычна паўсямеснае становішча. Быццам бы не на харчовых прадпрыемствах знаходзіліся, а недзе на кінутых аб’ектах. А яшчэ і «мумізаваная» агародніна — тыя ж буракі ці морква — для асартыменту. Яны ўжо даўно страцілі прывабны выгляд, але іх трымаюць, каб было паказаць, што вось, асартымент вытрымліваецца.

Ніколі не бывае пратэрмінаванага тавару ў аптэцы, хоць вельмі вялікі асартымент, таму што там на камп’ютары знаходзіцца ўся інфармацыя, у тым ліку і пра заканчэнне тэрміну годнасці. У нашым райспажыўтаварыстве ўся інфармацыя аб тавары счытваецца толькі ў магазіне «Родны кут» у гарпасёлку, аднак таксама няма спецыяльнай праграмы, каб указвала на пратэрміноўку.

Зазірнуўшы ў кожны куток аднайменнага магазіна ў цэнтры аграгарадка Арэхаўна, складана сказаць, дзе не было заўваг. Прывезены хлеб і батоны адкрытымі стаялі ў падсобцы, там жа акварыум, у якім магла быць жывая рыбы, не было парадку ні ў адным з памяшканняў. Тое ж паўтарылася і ў магазіне «Прадукты» па Савецкай, дзе прымаюць шклотару, і ў кожным кабінеце базы райспажыўтаварыства. Некаторы тавар на многіх складах стаяў прама на падлозе, расфасаваная «малочка», якая вось-вось (па словах работнікаў базы) павінна была трапіць у магазіны — ледзь не на рампе пры звыш 25 градусах цяпла. У свабодным маразільніку з рыбай кандэнсат сцякаў прама на ўпакоўкі, хоць было куды пераставіць каробкі з прадуктам. Таксама сасулькі і наледзь была як на тушах, так і ў маразільніку на бойні. Усяго і не пералічыць — дастаткова сказаць, што тут , на харчовых прадпрыемствах вольна адчувае сябе жывёла. Чорны сібірскі кот, які па словах работніц базы, толькі-толькі забегся, нават не паварухнуўся, калі мы зайшлі ў пакой. Раскінуўшыся на стуле — ён адчуваў сябе гаспадаром. Сабачка на бойні, прыкормлены збоем, не разумеў, чаму стаў аб’ектам увагі.

Купляйце беларускае

Вывеска з такім тэкстам вісіць у кожным магазіне. У аграгарадку «Арэхаўна» — таксама, ды і тавар у гэтай краме сапраўды пераважна беларускі. Ну а каб пакупнік ўсміхнуўся — паставілі шыльду над стэлажом са спецыямі, дзе склаадна было адшукаць нешта беларускае.

На кожнай вытворчай нарадзе ў старшыні райвыканкама гаворыцца і аб тым, каб свой, ушацкі тавар стаяў на самым бачным месцы і ў асартыменце. Аднак прадукцыя агароднінасушыльнага завода была прадстаўлена ў выбары мінеральнай вадой, але не напіткамі, якіх выпускаецца значна больш.

Тут жа ў Арэхаўне члены камісіі, праводзячы маніторынг, знайшлі толькі расійскія аднаразовыя стаканчыкі. І …шэрыя ўпаковачныя пакеты!!! Не, яны былі, канечне, белымі з чырвоным надпісам «Родны кут» і, шчыра кажучы, не адразу зразумела, што ж у ім не так, пакуль М.М.Занковіч не паклаў побач другі — са штрыхкодам і ўказаннем вытворцаў. Пакет, для нас, пакупнікоў, гэта, канечне, дробязь. Але вось думка, што там, дзе з’явіўся «левы» пакет, можа з’явіцца і левая каўбаса, віно, гарбата, кансервы, трывала засела ў галаве.

Машына хутка будзе

Ці любіце вы зярнёны тварог, заліты вяршкамі? Я часта набываю, вось толькі замест вяршкоў пару раз траплялася смятана, заўважу, што купляла прадукт не толькі ў гандлёвай сетцы райспажыўтаварыства. Правярала тэрмін годнасці — усё ў парадку, а смак не той. А наведаўшы ў чацвер разам з камісіяй аптова-гандлёвую базу, зразумела, што тэрмін годнасці ў магазіне можна і не глядзець. Тавар губляе свае якасці ў працэсе дастаўкі, сарціроўкі, адгрузкі-выгрузкі. Ці многа трэба малаку пры 30 градусах, каб стаць прастаквашай. Колькі трэба варанай каўбасе? Ці тушонцы, на слоіках якой чорным па беламу напісана: захоўваць пры тэмпературы да 20 цяпла, а тэрмометр у складзе фіксаваў за 25.

А машына, якую чакалі з хвіліну на хвіліну, усё затрымлівалася. На складах тым часам стаяла малако, кефір, напітак «Тропік» агароднінасушыльнага завода, былі і стаканчыкі айчыннай вытворчасці, цукар не толькі ў кілаграмовай расфасоўцы. Усё тое, чаго не было ў магазіне ў Арэхаўне.

— Не хапае тэхнікі ў вытворцаў, адказваў намеснік старшыні Ю.Ф. Хоміч. Чаму б не прывезці на сваёй? Зразумела, што ўсе правяраючыя перамясціліся на прадпрыемства насупраць — аўтакалону райспажыўтаварыства.

З 46 машын на лініі было 30. На тэрыторыі прадпрыемства яшчэ калі 20 адзінак тэхнікі — спісанай і не. На рамонце — аўтамагазін. А ўвогуле дзіўная цішыня. Так, дзень быў не зусім звычайным, ушацкія прадукты накіраваліся на «Славянскі базар», аднак ці магло гэта нешта змяніць у сітуацыі наогул, калі паміж заказам і дастаўкай…дні.

«Не здзіўлюся, калі ўнутры акажацца тавар», — хоць і сказаў так старшыня райвыканкама В.В.Родзіч, падыходзячы да аўтакрамы, якая стаяла на яме, аднак, канечне ж, не меркаваў і сапраўды застаць там нявыгружаныя кансервы, напітак… Добра, што халадзільнік аказаўся пусты. І самае дзіўнае, што ні ў гэтым выпадку, ні пры папярэдніх заўвагах работнікі распажыўтаварыства не разумелі, за што да іх «прыдзіраюцца». «Усё роўна аштрафуеце не за што», — спакойна рэагуюць яны на прыход супрацоўнікаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Як у іншых?

— Перш чым дабралася да магазіна ў 35 кіламетрах ад Пастаў, думала, што на гэтай дарозе і колы пакіну. І якім было маё здзіўлення, кал ўбачыла на паліцах хлеб пяці сартоў, масліны — трох. Гэты вясковы магазін у населеным пункце з сотняй жыхароў дае за 200 мільёнаў выручкі ў месяц. А на маё пытанне, хто ж у вас купіць гэты хлеб, прадавец адказала: сёння не возьмуць па пяць, заўтра — па чатыры, паслязаўтра — па тры. Заўмаг сама робіць уцэнку — і не за кошт сваёй зарплаты.

У Івацэвічах, дзе ў раён прыйшло дзве гандлёвыя сеткі, побач Польшча, а таксама буйныя Баранавічы і Кобрын, райспажыўтаварыства ўзяло на сябе практычна ўсю бытоўку, наладзіла выпуск вакон, дзвярэй, прылаўкаў і будак аўтакрам, а таксама выпуск некаторых прадуктаў.

У Бялынічах, дзе як і у нас райспажўтаварыства з’ўлецца самым буйным суб’ектам гандлю, але побач Магілёў і Шклоў — гарады з вельмі моцнымі сучаснымі хлебазаводамі, за два дні гандлю хлебам, кандытаркай і некаторым таварамі грамадскага харчавання пад заказ з 8 жывёлаводчых комплексаў, якія спецыяльна аб’язджаюць, прывезлі 9 мільёнаў 800 тысяч рублёў выручкі. Замест дарагіх навігатараў у іх наладжана цеснае супрацоўніцтва са старэйшынамі вёсак, якія фіксуюць час прыбыцця аўталаўкі, а таксама ўсе заўвагі і пажаданні.

Усё гэтыя факты мне прывяла мая аднакурсніца, якая добра ведае становішча ў розных абласцях і можа параўнаць. У нашым раёне яна таксама была не раз. Апошні — у маі, і вельмі здзіўлялася, што няма на паліцах зеляніны, што кошт на памідоры ў двух магазінах у райцэнтры адрозніваецца на тысячы, а ў магазіне вёскі Вашкова зусім не гатовы, каб задаволіць попыт наведвальнікаў санаторыя, што ў некалькіх метрах ад яго.

*     *     *

Дык што, абавязкова патрэбен шчупак, каб не драмалі карасі? Без знешняга паскаральніка гандаль не працуе? Аказваецца, працуе. У тых жа Бялынічах няма «Еўраопта», аднак адкрыты ўласны магазін, дзе гандлёвая надбаўка толькі 10 працэнтаў, наогул жа па сістэме райспажыўтаварыства яна не болей 19. А у некаторых раёнах гандаль ажывіўся менавіта з прыходам канкурэнтаў, якіх у нас у раёне стрымліваюць, каб падтрымаць сваё райспажыўтаварыства.

Чаго не хапае нашаму райспажыўтаварыству? У ціхай завадзі гандлю без канкурэнтаў, задаволеныя добрымі паказчыкамі, яны працуюць па накатанай каляіне і не спяшаюцца нешта мяняць. Навошта ўкараняць сістэму ўцэнкі, даваць самастойнасць заўмагам? Мы ж купім і так, а калі не — яны аплацяць тое, што сапсавалася.

Тут супакоіліся настолькі, што ўжо не рэагуюць нават на праверкі. Нагадаю, што планавая цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, пра якую добра ведалі загадзя, закончылася толькі 8 ліпеня. Калі мы ў апошні дзень наведаліся ў аб’ект грамадскага харчавання — там пра праверку нават не ведалі!!! На пратэрмінаваны тавар у магазіне «Арэхаўна» старшыня райвыканкама звяртаў увагу старшыні праўлення ў пачатку месяца, прадстаўнікі Белкаапсаюза працавалі 4-5 ліпеня, аднак да 10 гандлёвыя работнікі не паклапаціліся нават павыкідваць пустыя бутэлькі з шафаў і навесці там элементарны парадак. І ўсё тое, што было выяўлена падчас паўторнага маніторынгу, павінны былі зрабіць прадстаўнікі самога ж райспажыўтаварыства. Менавіта яны, а не старшыня райвыканкама павінны расказваць работнікам, як павінен захоўвацца тавар і правяраць, што стаіць у каробках пад сталамі, чаму так марудна выконваюцца заяўкі і гніе на паліцах тавар.

А агуркі ў той дзень я ўсё ж у салату паклала. Зняла першыя з градкі. Сезон жа. Ураджай спее практычна ў кожнага жыхара Ушаччыны.

В.КАРАЛЕНКА.



14 комментариев по теме “В Ушачском райпо — многочисленные нарушения

  1. На словах всегда всё передаётся легко и просто, а вы сами на деле опробуйте

  2. Прямая обязанность торговли — обслуживание населения. В редкие магазины в нашем поселке хочется зайти. В «Родны кут» идти совсем не хочется: никогда продавцов на месте нет, обслуживают, как отдолжение делают.

  3. Продавец он, как зеркало. Отражает в ответ то лицо, которое видит напротив себя. А чаще всего видит…

  4. Я надеюсь,что справедливость восторжествует и»полетят головы» «доблестных руководящих работниц-пенсионерок»,которые думают не о здоровье населения,а о собственной наживе!

  5. Я надеюсь,что справедливость восторжествует и «полетят головы» «доблестных руководящих работниц-пенсионерок»,которые думают не о здоровье населения,а о собственной наживе!

  6. Не надо этих ужастей типа «полетят головы» и проч., достаточно пустить в район конкурентов-сетевиков. Я далёк от иллюзий насчёт того, что в Евроопте или Весте работают исключительно добропорядочные люди. Там такое же непотребство как и у райпошников. Но конкуренция заставляет работать и хотя бы делать вид, что «всё для человека и всё на благо человека» :)))

  7. В Евроопте, кстати, просрочки больше, чем вы думаете.

  8. Михал,я не знаю,где вы живёте и откуда,но я живу в городе,где Евроопт в большой цене(по поводу Весты ничего не знаю),
    ,НО если в сети такого маркета случится что-то подобное(я имею в виду ну хотя бы Евроопт,не говоря о Короне и тому подобноее)перед покупателем извинятся,станут»на задние лапки»и будут очень благодарны,если вы не сообщите куда следует!!!А Ушачи РАЙПО росто «оборзело»,потому как наш народ привык к тому ,что ему дают, и почему то бояться пожаловаться! Я согласна,если бы у народа был выбор в плане частного супермаркета,то никто не пошёл бы «в СЕЛЬТМАГ»!

  9. Михал,я не знаю,где вы живёте и откуда,но я живу в городе,где Евроопт в большой цене(по поводу Весты ничего не знаю),
    ,НО если в сети такого маркета случится что-то подобное(я имею в виду ну хотя бы Евроопт,не говоря о Короне и тому подобноее)перед покупателем извинятся,станут»на задние лапки»и будут очень благодарны,если вы не сообщите куда следует!!!А Ушачи РАЙПО росто «оборзело»,потому как наш народ привык к тому ,что ему дают, и почему то бояться пожаловаться! Я согласна,если бы у народа был выбор в плане частного супермаркета,то никто не пошёл бы «в СЕЛЬМАГ»!

  10. Я бы не спешил делить торговлю на плохую и хорошую. Т.н. частники не упали с неба, это – те же бывшие работники совковой торговли или уж как минимум бывшие «советские» люди ;), всегда жившие по принципу «не обманешь – не продаш». Согласен, в Еврооптах-Коронах-Гиппо – и т.д. также регулярно встречаются факты просрочки, но есть нюанс: они вынуждены считаться с тем, что недовольный покупатель больше не придёт в их точку, а станет завсегдатаем конкурента. У ушачских райпошников такой угрозы нет, вот они булки и расслабили

  11. Торговля должна быть в частных руках И каждый владелец будет прекрасно понимать что обманув единожды покупателя у него второго шанса не будет Так как просто покупатель найдет владельца торговой точки с более высокой репутацией В этом плане будет конкуренция за покупателя И не надо содержать штат товароведов маркетологов итд а вот контроль со стороны государства это Налоговая Пожарная Санитарная инспекции должны быть на высоком уровне

  12. Я увидела фото только сегодня на сайте!!!!Ну,кот-хозяин Райпо)))А чё пришли-не-вовремя,предупреждать надо)))Конечно,ужасно,но нет уверенности в том,что это происходит только в нашем Райпо-может это сплошь и рядом.Но,ребята,надо всегда быть готовыми к проверке!Хватит ловить «халяву»!Надо отвечать за свои проступки!!!!

  13. Больше всего радует что наши земляки, знакомые, с милыми глазками продают просроченный товар. А потом в коллективе или дома, на кухне с улыбкой на лице обсудят кто лоханулся и ест просроченный продукт. Очень радует глаз серо-зеленая колбаса на витрине, в кость замороженные куры, кислое молоко и то, как продавцы борятся за покупателя. Спасибо за то, что считаете нас скотом. ЛЮДИ…ПРИЗЫВАЮ СМОТРЕТЬ СРОКИ ГОДНОСТИ И ВЕСТИ БОРЬБУ С ОТВЕТСТВЕННЫМИ ЗА ГОДНОСТЬ ТОВАРА. СДЕЛАЙ ЗАПИСЬ В КНИГЕ ЖАЛОБ И ПРЕДЛОЖЕНИЙ. НЕ БУДЬ СКОТАМ!!!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *