Завершился районный этап республиканской олимпиады по учебных предметах. Школьники показали свои знания

Наши дети

Напрыканцы 2014 года на Ушаччыне завяршыўся другі (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Праходзіў ён тры дні, што дало вучням 8-11 класаў шанс паспрабаваць свае сілы адразу па некалькіх прадметах. Дарэчы, скарысталіся гэтым адзінаццацікласнікі Ушацкай школы Караліна Банеўская і Ілья Клачок, а таксама дзевяцікласніца Кубліцкай школы Ксенія Паршонак.

Як заўсёды, актыўнымі ўдзельнікамі другога этапу алімпіяды сталі вучні Ушацкай школы (дарэчы, каманда гэтай установы была прадстаўлена па ўсіх 14 прадметах), а сярод сельскіх – Арэхаўскай, Ільюшынскай, Вяркудскай і Плінскай. Найбольш запатрабаванымі ў юнакоў і дзяўчат прадметамі, па якіх яны пажадалі выступіць, сталі руская мова і літаратура (17 удзельнікаў), матэматыка (12), беларуская мова і літаратура, біялогія (па 11), геаграфія (10) і працоўнае навучанне (6 – тэхнічная праца, 7 – абслугоўваючая).

Па выніках інтэлектуальных спаборніцтваў 33 школьнікі раёна заваявалі 41 дыплом: 8 – першай ступені, 10 – другой, 23 – трэцяй. Паспяховым было выступленне каманды Ушацкай школы, на рахунку якой 28 дыпломаў па 13 прадметах. Чатырма дыпломамі адзначаны вучні Арэхаўскай школы, трыма – Ільюшынскай і Плінскай, двума – Глыбачанскай, адным – Кубліцкай. Высокі ўзровень падрыхтоўкі прадэманстравалі ўшацкія школьнікі Павел Гардзіёнак (9 клас, настаўніца Л.І.Данькова) – па нямецкай мове, Ганна Герцык (10 клас, настаўніца В.В.Спірчонак) – па беларускай мове і літаратуры, Дзмітрый Ланцунцэвіч (9 клас, настаўніца В.А.Жыткая) – па біялогіі, Эльвіра Трафімава (9 клас, настаўніца Л.В.Трафімава) – па рускай мове і літаратуры, а таксама вучань Плінскай школы Віталь Федарэнка (9 клас, настаўнік С.З.Яскевіч) – па тэхнічнай працы і вучаніца Арэхаўскай школы Вераніка Каваленка (10 клас, настаўніца Т.В.Алексяёнак) – па абслугоўваючай працы.

Цяпер алімпіяднікі раёна грунтоўна рыхтуюцца да ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе ўжо на наступным тыдні. У склад каманды Ушаччыны ўключана шасцёра школьнікаў.

Г.СТРУЙ, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *