Где в Ушачах пункт сбора отработанных батареек и можно ли проверить лампочку при покупке?

Ваш вопрос - наш ответ

Купіў лямпачку ў магазіне “Гаспадар”, а калі прыехаў дадому, аказалася, што яна не гарыць. Прадаўцы запэўнілі мяне, што змогуць памяняць няспраўную лямпачку, аднак жыву не ў гарпасёлку і зрабіць гэта няпроста. Чаму ў гандлёвай кропцы няма спецыяльнага прыбора, які б на месцы правяраў спраўнасць лямпачак?

Ф.А.Крывапушчанка, в.Дарошкавічы.

Хацелася б даведацца, дзе ва Ушачах пункт збору адпрацаваных батарэек. Раней спецыяльны кантэйнер быў у “Гаспадары”, а цяпер?

Пытанне паступіла на  сайт газеты “Патрыёт” (http://www.belpatriot.by).

За адказамі на пытанні мы звярнуліся да намесніка старшыні праўлення райспажыўтаварыства Ю.Ф.Хоміча.

– Што датычыцца лямпачак, то па правілах гандлю электраўстаноўка для праверкі іх спраўнасці і якасці павінна мецца ў спецыялізаваных магазінах, дзе яны рэалізуюцца. Такая ўстаноўка ў нас ёсць у “Будматэрыялах”, і там вам абавязкова правераць тавар. Паколькі паступаюць скаргі на тое, што ў “Гаспадары” не правяраюць лямпачкі, то такі прыбор у хуткім часе з’явіцца і ў гэтым магазіне. Праблема вырашальная.

Кантэйнеры для адпрацаваных батарэек на сённяшні дзень у райцэнтры ёсць у дзвюх кропках – у магазіне “Будматэрыялы” і на першым паверсе ўнівермага. Менавіта ў гэтых гандлёвых кропках у найбольшай колькасці прадаецца названы тавар, і кантэйнеры ўстаноўлены з мэтай, каб менавіта ў іх пакупнік выкінуў старыя батарэйкі пасля набыцця новых.



1 комментарий по теме “Где в Ушачах пункт сбора отработанных батареек и можно ли проверить лампочку при покупке?

  1. Покупать надо не одну лампочку,а десять,смотришь одна и будет работать.А то задолбали своим нытьем кархоборы!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *