Украденые деньги, планшет и котёл. Материалы из зала суда

Закон - один для всех

Не ўстаяў перад спакусай

Набытым планшэтам жыхар вёскі Новае Сяло пахваліўся перад сваім таварышам, адзінаццацікласнікам адной са школ раёна Паўлам Р. Тэхнічны сродак прыглянуўся маладому чалавеку – і ў думках апошняга хутка выспеў план па яго “захопе”. Ведаючы, што ключ ад кватэры сябра захоўваецца ў паштовай скрыні, падгадаўшы час адсутнасці гаспадароў, Павел без праблем пранік у памяшканне, адкуль выкраў планшэт. Карыстацца ім хлопец не збіраўся – знайшоў сярод знаёмых пакупніка і прадаў тэхніку за 70 долараў ЗША. Большую частку гэтай сумы паспеў патраціць, прычым дастаткова банальна – на прадукты харчавання. А вось безнаказаным застацца не ўдалося – у адносінах Паўла была ўзбуджана крымінальная справа.

У ходзе судовага прасяджэння, на якім яна разглядалася, малады чалавек цалкам прызнаў сваю віну. Адмовіўся ад прэтэнзій да таварыша-выкрадальніка і пацярпелы. Але ўлічваючы ранейшыя адміністрацыйныя правапарушэнні Паўла, яго сістэматычныя прагулы заняткаў і парушэнне вучэбнай дысцыпліны, суд прызнаў яго вінаватым у крадзяжы з пранікненнем у жыллё і назначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на шэсць месяцаў.

Кацёл не сагрэў

Падчас адной з сустрэч беспрацоўны Сяргей Б. і яго сябар-пенсіянер Міхаіл Ш. (абодва – з вёскі Шчарбёнкі) прыдумалі сабе спосаб падзарабіць. Ведаючы, што ў мясцовага дачніка ў лазні захоўваецца ацяпляльны кацёл коштам каля 2,6 мільёна рублёў, цёмным зімнім вечарам мужчыны “выйшлі на справу”, прыхапіўшы з сабой малаток для дэмантажу названага абсталявання. Пранікнуць у памяшканне праблем не склала: уваходных дзвярэй у лазні не было. Для больш зручнай транспарціроўкі катла зламыснікі яго разабралі на часткі. Бак для вады і печку адцягнулі да дарогі, а потым па тэлефоне папрасілі знаёмага прыехаць на машыне з прычэпам. Вядома, тлумачыць, адкуль на самой справе ўзяўся гэты “скарб”, яны не сталі – проста прапанавалі забраць яго, прадаць ці здаць на металалом, а грошы перадаць ім. Не западозрыўшы падвоху, мужчына адвёз кацёл дамоў і пакінуў разам з прычэпам у двары. Калі ж пазней даведаўся, што грамадзян выклікалі ў міліцыю, здагадаўся, што перададзеная яму маёмасць – крадзеная. Пра гэта сумленны мужчына паведаміў праваахоўнікам.

Суд прызнаў Сяргея Б. і Міхаіла Ш. вінаватымі ў крадзяжы, здзейсненым групай асоб, і назначыў ім па адным годзе пазбаўлення волі. Улічваючы ж чыстасардэчнае раскаянне мужчын, адносна станоўчыя паводзіны да і пасля здзейсненага злачынства, было вырашана не прыводзіць гэтае пакаранне ў выкананне, калі на працягу года грамадзяне не здзейсняць новае злачынства, будуць выконваць ускладзеныя на іх судом абавязкі.

Буйныя праблемы за сціплую суму

Куртку, якая вісела на кухні знаёмых у вёсцы Старое Сяло Жарскага сельсавета, беспрацоўны, раней не судзімы ўраджэнец гэтага населенага пункта Алег П. прыкмеціў адразу. Дакладней, зацікавіла яго не столькі само адзенне, колькі тое, што знаходзілася ўнутры. Улучыўшы момант, мужчына намацаў у чужой кішэні кашалёк і непрыкметна выцягнуў адтуль 400 тысяч рублёў. Вось толькі выйсці сухім з вады зламысніку не ўдалося – яго незаконныя дзеянні “раскусілі” праваахоўнікі.

Падчас судовага пасяджэння Алег П. цалкам прызнаў сваю віну. Улічваючы таксама раскаянне мужчыны і яго добраахвотнае пакрыццё ўрону, суд назначыў яму не самае жорсткае пакаранне – 120 гадзін грамадскіх работ.

Ф.ЗІНЬКЕВІЧ, старшыня суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *