Как снаружи покрасить балкон? Этот и другие вопросы задали ушачане во время «прямой линии» с представителями ЖКХ

Зваротная сувязь

На гэты раз на “прамую лінію” з дырэктарам УП ЖКГ Станіславам Браніслававічам Завадскім і начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Сяргеем Пятровічам Дымманам паступіла так мала званкоў, што падумалася пра праблемы з сувяззю. Аднак тэлефон працаваў і ўсе жадаючыя маглі задаць пытанне. Адказ на гэтую нетыповую для самай запатрабаванай “гарачай лініі” з’яву для сябе патлумачыла некалькімі фактарамі. Па-першае, “прамых ліній” і прыёмаў грамадзян аб’яўляецца апошнім часам вельмі многа і людзі, як правіла, звяртаюцца са сваімі праблемамі на самую блізкую па часе. Па-другое, а фактычна гэта з’яўляецца першым – яны тэлефануюць як непасрэдна службам, так і ў рэдакцыю ў любы зручны час. Дарэчы, тыдзень таму атрымалася незапланаваная гадзіна ЖКГ, калі даводзілася адзін за адным запісваць пытанні жыхароў, а пазней выязджаць у Ліпавец, двары дамоў па Савецкай, Дружбы.

Сваю праблему наконт працякання пасля дажджоў у кватэру вады задала М.П.Ткачонак з аграгарадка Ільюшына. У гэтым, на яе думку, хутчэй вінаваты суседзі, аднак каб высветліць сапраўдную прычыну, на месца будзе накіраваны начальнік участка аграгарадка.

Л.В.Броўка з дома №16 па вуліцы Ленінскай скардзілася на непрацуючы ў іх чацвёртым пад’ездзе змеявік, даводзіцца падоўгу зліваць ваду. Гэтае пытанне будзе ўзята на кантроль. А вось наконт асфальтавання двара і дарогі да дома Станіслаў Браніслававіч даў адмоўны адказ: “Толькі ў перспектыве, сродкаў на гэта сёлета няма”.

Тэлефанаванне з Вашкова, як высветлілася – з барадой. Па словах заяўніцы Пятко, аплату за ваду, каналізацыю яна плаціць санаторыю “Лясныя азёры”, а гаспадара ў непрацуючай помпы, якая б адкачвала каналізацыю, так і няма. Як высветлілася, помпы няма на балансе ні санаторыя, ні камунгаса. Таму самы рэальны спосаб – зрабіць прыватную каналізацыю.

Прасцей за ўсё было даць адказ жыхарцы з Віцебскай, 4, таму што пыталася яна, як ёй звонку пафарбаваць балкон. Камунальнікі аказваюць такую паслугу на платнай аснове, трэба толькі звярнуцца ў дыспетчарскую прадпрыемства, а яшчэ сярод платных паслуг камунальнікаў такія запатрабаваныя зараз работы, як будоўля калодзежаў, урэзка водаправода і каналізацыі, рытуальныя паслугі. Вам дапамогуць устанавіць унітаз ці пральную машыну, лічыльнік і многае іншае.

Вольга КАРАЛЕНКА.



1 комментарий по теме “Как снаружи покрасить балкон? Этот и другие вопросы задали ушачане во время «прямой линии» с представителями ЖКХ

  1. Хочу узнать, сколько бы стоило выкопать пруд размерами 10/5 метров ?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *