Не ловите рыбу под линиями электропередач!

Калейдоскоп

У Старым Сяле, ля сажалкі, што карыстаецца вялікай папулярнасцю ў рыбакоў, пад лініяй электраперадач устаноўлены аншлагі вось з такім надпісам, але азарт прытупляе пачуццё бяспекі і самазахавання – пры планавых работах працаўнікі нашага раёна электрычных сетак на правадах знайшлі некалькі паплаўкоў, якія аматары рыбнай лоўлі пакінулі на іх. Назваць гэтыя закіды няўдалымі нельга. Наадварот, рыбакам пашчасціла абарваць лёску, а не жыццё.Але не заўсёды фінал такіх здарэнняў шчаслівы. У канцы красавіка ў Гомелі мужчына адправіўся на вадаём, але дадому не вярнуўся. Рыбака ў абгарэлым адзенні знайшлі каля апоры ЛЭП разам з расплаўленымі вудай, пластмасавым вядром і мабільным тэлефонам. Інцыдэнт адбыўся ля лініі электраперадачы напружаннем 110 кВ на насыпе паміж двума азёрамі. Мяркуючы па ўсім, рыбак зачапіўся вудай за правады. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, канстатавалі смерць 50-гадовага мужчыны. Апошні трагічны выпадак адбыўся зусім нядаўна – 5 чэрвеня. Жыхар Магілёва, які рыбачыў у Хоцімскім раёне, прыблізіў вуду ў пралётах апор лініі электраперадачы напругай 110 кВ і атрымаў смяротныя траўмы. Прычым, у абодвух выпадках у месцах лоўлі, дзе знаходзіліся пацярпелыя рыбакі, на апорах высакавольтных ліній размешчаны добра бачныя плакаты аб забароне рыбнай лоўлі пад правадамі. Аднак гэта не спыніла мужчын. Рыбакі пайшлі на неапраўданую рызыку, на “авось пранясе”. Але не пранесла…

Зараз у распараджэнні аматараў рыбнай лоўлі маюцца разнастайныя прылады, у тым ліку вуглепластыкавыя вуды даўжынёй ад 4 да 12 метраў. Памятайце, што яны не з’яўляюцца ізалятарам, якім можна датыкацца да правадоў, смяротна нават набліжаць вудзіла да правадоў высокага напружання, а небяспека паражэння электратокам існуе не толькі для самога рыбалова, але і для тых, хто знаходзіцца побач. Нагадаем, што пад лініямі электраперадачы таксама забараняецца разводзіць вогнішчы, запускаць паветраных змеяў, праводзіць масавыя мерапрыемствы, накідваць розныя прадметы на правады. Памятайце, што практычна ўсе няшчасныя выпадкі адбываюцца з-за няўвагі і бесклапотнасці. Электраток не даруе і рэдка каму пакідае нават мізэрны шанс на выжыванне, пры гэтым застанешся інвалідам. Заклікаем усіх жыхароў раёна быць уважлівымі каля ліній электраперадач. Ні адна злоўленая рыбка не каштуе вашага здароўя і жыцця!

С.Ярмош, начальнік інспекцыі энерганагляда.

В.Лемеш, галоўны інжынер Ушацкага раёна электрычных сетак.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *