Сёстры, подруги, одноклассницы. Легко ли различать первоклашек-близняшек Ушачской школы учителям и ученикам?

Наши дети

Не толькі сяброўкамі па гульнях, але і партнёрамі па вучобе сталі сёлета адразу дзве пары блізнятак­першакласніц Ушацкай школы.

Як дзве кроплі вады падобныя адна на адну вучаніцы 1 “Б” класа Насця і Аня Карэйшы. “Пакуль не ведаю, як іх адрозніваць, – прызнаецца класны кіраўнік дзяўчат Тамара Уладзіміраўна Аваднёва. – А ўлічваючы тое, што яны і па характары падобныя, і сядзяць за адной партай, зрабіць гэта няпроста ўтрая. Разгадаць такі “рэбус”, на шчасце, дапамагае мама дзяўчынак – яна і прычоскі розныя ім робіць, і апранае неаднолькава. Аднакласнікі пакуль блытаюцца ў такіх знешніх падказках, што, між іншым, толькі дадае цікавасці ў зносінах дзяцей”.

А вось блізнятак Машу і Сашу Матвеенка з 1 “В”, нягледзячы на іх знешняе падабенства, класны кіраўнік Н.А.Шарыпа адрознівае без праблем. “Увесь сакрэт – у розных характары і тэмпераменце дзяўчынак, – тлумачыць Наталля Анатольеўна. – Маша – спакойная, памяркоўная, а Саша, наадварот, нібы маторчык, якому цяжка ўсядзець на месцы. Для мяне як настаўніка працаваць з такімі дзецьмі адказна і ў той жа час вельмі цікава”. На думку вопытнага педагога, навучанне блізнятак у адным класе павінна даць свой плён: акрамя ўзаемадапамогі тут заўсёды ёсць спаборніцтва, якое падштурхоўвае кожнага да дасягнення новых вяршынь.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *