На чемпионате Европы по армрестлингу

Cпорт Ими гордятся

З чарговай перамогай вярнуліся з Масквы ўшацкія спартсмены. Там праходзіў дваццаты, юбілейны чэмпіянат Еўропы па армрэстлінгу. Яўген Каваленка ў сваёй вагавой катэгорыі 55 кілаграмаў заваяваў бронзу сярод юніёраў. Трэба зазначыць, што Жэню перамога дасталася няпроста, у падгрупе былі юнакі да 18 гадоў, а яму толькі споўнілася 15.IMG_1268Аляксандр Лабань заваяваў 4 месца сярод мужчын. Саша толькі распачынае барацьбу ў дарослай падгрупе і таксама было складана змагацца з вопытнымі спартсменамі. Прыемна, што сярод 24 краін-удзельніц Беларусь і ў прыватнасці Ушачы займаюць такое дастойнае месца.Хоць на гэты раз чэмпіянат праходзіў бліжэй, у Маскве, аднак без спонсарскай дапамогі мы не абышліся б. Таму выказваю вялікую ўдзячнасць С.В.Фаміну (“Будэнергасервіс”), І.М.Андрэеву (ААТ “Лес”), В.А. Прашкевічу (ПУП “Меналайн”), В.П.Сяргееву (ПУП “Сарочына”) за матэрыяльную падтрымку. У перамозе нашых хлопцаў ёсць і ваша важкая доля.

І.КЛІМАШЭЎСКІ, дырэктар ДЮСШ і трэнер



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *