Домик охотника Ушачской организационной структуры БООР приглашает отдохнуть охотников и не только

Ушаччина туристическая

Ушацкі раён лічыцца адным з самых экалагічна чыстых рэгіёнаў Беларусі і славіцца як сваімі азёрамі, так і лясамі. Колькасць жывёл,  якія водзяцца ў іх, прыцягвае да нас паляўнічых з іншых рэгіёнаў краіны і нават блізкага замежжа. Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” не толькі курыруе паляванне, але і стварае добрыя ўмовы для адпачынку, адкрываючы “Домікі паляўнічага”.

Дарэчы, далёка не кожны раён можа пахваліцца наяўнасцю такіх аб’ектаў. Яны створаны толькі ў некалькіх таварыствах Віцебшчыны. Вось ужо некалькі гадоў гасцінна прымае наведвальнікаў домік Ушацкай структуры  БТПР, які размясціўся ў маляўнічым месцы ў акружэнні лясоў у Завыдрыне. Пад аб’ект для прыёму гасцей абсталявалі адзін з дамоў вёскі работнікі БТПР за кошт уласных і выдзеленых з рэзервовага фонду рэспубліканскага аб’яднання сродкаў. Кожны год штосьці дабаўлялі, дабудоўвалі, уносілі новыя штрыхі ў інтэр’ер.

Домік здольны размясціць на начлег з усімі зручнасцямі 6 чалавек. Тут маецца тэлевізар, халадзільнік, мікрахвалевая печ. Побач – прасторная новая лазня (на здымку) і пляцоўка з мангалам (які адпачынак на прыродзе без смачных шашлыкоў?) У 2016 годзе тут адпачыла каля сотні чалавек, у асноўным аматары загоннага палявання, у тым ліку і дзве групы замежных грамадзян.

У гэтым месцы можна не проста спыніцца на начлег, а і аздаравіцца: магія некранутай прыроды вабіць і радуе, свежае паветра надае сіл, на працягу сутак не змаўкаюць галасы птушак. Дарэчы, скарыстацца паслугамі доміка могуць не толькі паляўнічыя, а і ўсе жадаючыя проста адпачыць ці правесці розныя ўрачыстасці і мерапрыемствы.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *