Праздник органов статистики

Общество

– Само па сабе існаванне такі працяглы час органаў статыстыкі сведчыць аб важнасці і неабходнасці гэтай работы. А пачыналася ўсё ў той час, калі краіна ў 20-х гадах знаходзілася ў цяжкім становішчы і статыстычныя даныя розных сфер былі вельмі неабходныя. 23 жніўня 1920 года ваенным рэвалюцыйным камітэтам БССР была прынята пастанова аб фарміраванні статыстычных устаноў на тэрыторыі рэспублікі, а вядзенне статыстыкі ўскладалася на Цэнтральнае статыстычнае бюро і створаныя ім мясцовыя органы.
У пасляваенныя гады роля статыстыкі значна ўзрасла, пачалі стварацца абласныя статыстычныя ўпраўленні, якія займаліся зборам даных у самых розных сферах. Ва ўмовах аднаўлення ў пасляваены перыяд трэба было наладзіць улік і кантроль за вытворчасцю і спажываннем, а гэтага нельга было зрабіць без органаў дзяржаўнай статыстыкі. Тады ж адбыўся і першы перапіс насельніцтва, даныя якога былі вельмі неабходныя, паколькі краіна панесла вялікія чалавечыя страты за гады вайны.
Па меры развіцця народнай гаспадаркі бесперапыннага ўдасканалення патрабавала і дзяржаўная статыстыка. І галоўная яе задача заключалася ў тым, каб стварыць надзейную інфармацыйную базу для эканамічнага аналізу і адзнакі эфектыўнасці народнай гаспадаркі, прагназавання эканамічных працэсаў ва ўмовах рыначных адносін. Такім чынам, дзяржаўная статыстыка прайшла праз многія змяненні і ў 2008 годзе Міністэрства статыстыкі і аналізу было пераўтворана ў Нацыянальны статыстычны камітэт, якому і падпарадкоўваюцца зараз абласныя ўпраўленні.
– Развіццё інфармацыйных тэхналогій у многім спрашчае і аблягчае работу. Як гэта адбілася канкрэтна ў накірунку статыстыкі?
– Канечне, са з’яўленнем камп’ютэраў стала прасцей збіраць, апрацоўваць і захоўваць статыстычныя даныя, але аб’ёмы работ не зменшыліся. Па-ранейшаму збіраем, апрацоўваем, а таксама праводзім параўнальны аналіз сабранага матэрыялу.
– А наколькі дакладнымі з’яўляюцца сабраныя аддзелам звесткі?
– Сачыць за правільнасцю статыстычных даных таксама частка нашай работы. Згодна Каардынацыйнага плана ў першым паўгоддзі праверылі адно сельгаспрадпрыемства, у другім паўгоддзі плануецца праверыць адно прамысловае прадпрыемства на правільнасць пададзеных даных. За скажэнне статыстычных даных прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Вельмі цесна супрацоўнічаем з арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна, праводзім на гэту тэму інструктажы, кансультацыі, семінары.
– Не так даўно прайшоў перапіс насельніцтва, арганізацыя і правядзенне якога былі ўскладзены непасрэдна на аддзел статыстыкі. Як справіліся з гэтым шырокамаштабным мерапрыемствам?
– Безумоўна, гэты перыяд быў для нашага маленькага калектыву напружаным. Акрамя паўсядзённай работы, апрацоўкі штомесячных статыстычных даных неабходна было арганізаваць правядзенне перапісу ў нашым раёне. Дадаткова было прыцягнута 76 чалавек з розных устаноў і арганізацый. З гэтым ускладзеным на нас адказным мерапрыемствам аддзел паспяхова справіўся. Ужо гатовы папярэднія даныя па колькасці насельніцтва Ушацкага раёна. Так, сёння насельніцтва раёна складае 15,8 тысяч чалавек, з іх 5,5 тысячы пражывае ў гарадскім пасёлку. Для параўнання: па даных перапісу 1999 года колькасць насельніцтва раёна была 21,5 тысячы, з іх 5,9 пражывала ў г.п.Ушачы.
– Напярэдадні прафесійнага свята нельга не сказаць і пра калектыў, пра тых людзей, якія займаюцца карпатлівай і ў той жа час цікавай работай з лічбамі.
– Наш калектыў складаецца ўсяго з шасці чалавек, якія выконваюць вялікі спектр задач, звязаных з усімі сферамі жыццядзейнасці. Дзякуючы іх сапраўднаму прафесіяналізму і вопыту паспяхова выконваюцца ўсе пастаўленыя перад намі задачы. Больш 35 гадоў у органах статыстыкі працуе Сяргей Пятровіч Долгі, амаль 25 гадоў свайго жыцця прысвяціла гэтай справе Людміла Васільеўна Усцінава. Старанна выконваюць свае абавязкі Тамара Адамаўна Каваленка, Наталля Уладзіміраўна Кудраўцава, Святлана Мікалаеўна Гракава. Дысцыпліна, зладжанасць, узаемадапамога, разуменне сітуацыі дазваляюць пастаянна выконваць планы статыстычных работ. Словы ўдзячнасці хочацца выказаць і нашым ветэранам – Кацярыне Іванаўне Карабань, Галіне Міхайлаўне Носік, Івану Пятровічу Кабяку.
Напрыканцы размовы хачу павіншаваць работнікаў статыстычных органаў з прафесійным святам. Жадаю моцнага здароўя, душэўных сіл, нязменага поспеху, аптымізму, здзяйснення ўсіх планаў.
* * *
За шматгадовую і добрасумленную працу ў сферы органаў статыстыкі Ганаровай граматай Ушацкага райвыканкама ўзнагароджаны галоўны эканаміст аддзела статыстыкі Сяргей Пятровіч Долгі, Ганаровай граматай галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці ўзнагароджана начальнік аддзела статыстыкі Святлана Пятроўна Ядрэўская. Падзякі галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці аб’яўлены вядучаму эканамісту Людміле Васільеўне Усцінавай і эканамісту 1-й катэгорыі Тамары Адамаўне Каваленка. ВІНШУЕМ!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *