Строительство завечельской фермы продолжается

Общество

Галоўны будаўнічы аб’ект сельскагаспадарчага прызначэння бягучага года – па-ранейшаму малочнатаварная ферма ў Завячэллі. Калі першая чарга будоўлі ўжо даўно завершана і кароўнік заселены жывёлай, якая дае прадукцыю, то побач кіпіць работа на будаўніцтве другога пускавога комплексу фермы.

Тэрміны прыспешваюць – завяршыць яго неабходна да 1 кастрычніка, а работы яшчэ вельмі шмат. Штодзень на аб’екце працуе больш 60 чалавек, сканцэнтравана вялікая колькасць тэхнікі. Генеральны падрадчык, як і раней, ПМК-66, але зладжана, ужо па адпрацаванай схеме, у Завячэллі працуюць меліяратары, дарожнікі, іншыя будаўнічыя арганізацыі і самі заказчыкі – “Райаграсервіс”. Так, будаўнічая брыгада А.Бехава зараз манціруе стойлавае абсталяванне ўнутры кароўніка, выконвае зварачныя работы. У гаспадарцы даўно зразумелі, што за кожнай дробяззю звяртацца ў профільныя арганізацыі не хопіць сродкаў, ды і пры загружанасці будаўнічых прадпрыемстваў прыходзілася б чакаць доўга, таму свая будаўнічая брыгада ў “Райаграсервісе” дзейнічае не першы год. У перыяд цяперашняй будоўлі іх работа як ніколі запатрабавана і, безумоўна, паскарае тэмпы. Як для заказчыка, галоўнае і складанае пытанне – фінансавае, а свая брыгада працуе менавіта на скарачэнне затрат.

Другі кароўнік будзе такі ж, як і першы, а таму ўсім задзейнічаным службам ужо вядома схема работы. І калі пры будаўніцтве першай чаргі ўзнікала шмат цяжкасцей, то цяпер большасць з іх здымаецца загадзя. Многае прыйшлося асвойваць упершыню. Акрамя асноўнага будынка фермы ёсць яшчэ шэраг розных аб’ектаў, якія патрабуюць дапрацоўкі.

Побач з кароўнікам поўнасцю гатовы траншэі для закладкі кармоў, ужо у бліжэйшы час яны будуць з сіласам. Дарэчы, гэта не адна і не дзве, і калі іх поўнасцю запоўніць сенажом і сіласам, то гэтага будзе дастаткова, каб накарміць пагалоўе ўсяго комплексу.

Цяпер на ўжо “заселенай” частцы фермы ўтрымліваецца 268 галоў жывёлы, пасля завяршэння будаўніцтва другой чаргі іх колькасць павялічыцца ўдвая.

За рухам будоўлі можна назіраць гадзінамі, усё мяняецца прама на вачах. І гэта сапраўды вельмі складаны аб’ект для нашых будаўнікоў, яны нават называюць яго іспытам. У напружаным рытме ім, а таксама іншым задзейнічаным службам, давядзецца працаваць да завяршэння вялікай для нашага раёна будоўлі.

В.ПОЛАЗАВА.знешні выгляд будоўлі; брыгада “Райаграсервіса” на чале з прарабам А.Бехавым.

На здымках:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *