Меры безопасности на водоёмах

Общество

Штогод на водах гінуць людзі. Зараз, у перыяд першых халадоў, многія выходзяць на лёд, не задумваючыся пра асцярожнасць – тым самым ставяць сябе ў небяспечнае становішча. Заўсёды трэба памятаць пра простыя, але вельмі важныя меры бяспекі.

Не выходзьце на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў, а таксама падчас яго інтэнсіўнага раставання і разбурэння. Перш чым выйсці на лёд, колам упэўніцеся ў яго трываласці. Рухайцеся на адлегласці пяці-шэсці метраў адзін ад аднаго.

Падчас падлёднай рыбалкі не прабівайце шмат лунак на блізкай адлегласці. Небяспечна скакаць, бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі. Кожнаму рыбалову рэкамендуецца мець з сабой выратавальную камізэльку і лінь (вяроўку даўжынёй 15-20 метраў з завесай на адным канцы і грузам вагой 400-500 грам на другім).

Праваліўшыся пад лёд, варта дзейнічаць хутка і ўпэўнена: кінуць у бок берагу замацаваны на поясе лінь, шырока раскінуць рукі па баках закраіны лёду і без рэзкіх рухаў спрабаваць выбрацца на трывалы лёд. Затым, лежучы на жываце ці спіне, рухацца ў бок берагу, адначасова заклікаючы аб дапамозе.

Пры аказанні дапамогі таму, хто праваліўся пад лёд, трэба выкарыстоўваць лесвіцы, дошкі, вяроўкі і іншыя падручныя сродкі шляхам іх падачы пацярпеламу. Пры гэтым набліжацца да яго варта лежучы паўзком. Калі выратавальнікаў двое або некалькі, то лепш утварыць ланцужок, утрымліваючы адзін аднаго за ногі.

Будзьце асцярожныя, не стаўцеся абыякава да свайго жыцця!

Э.ВЕРТАШОНАК,

старшыня Ушацкага таварыства выратавання на водах.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *