Вопросы заместителю прокурора Витебской области

Общество

25 лютага ў памяшканні Ушацкага сельвыканкама прыём грамадзян і “прамую лінію” праводзіў намеснік пракурора Віцебскай вобласці А.В.Сідаровіч. Праўда, магчымасцю задаць хвалюючае пытанне Аляксандру Васільевічу скарысталіся нямногія.

Так, жыхарка г.п.Ушачы звярнулася з праблемай налічэння матэрыяльнай дапамогі на дачку. Яе былога мужа пяць гадоў назад прызналі без вестак прапаўшым, пошукі не далі плёну. Атрымалася, што аліменты спагнаць няма з каго. А.В.Сідаровіч парэкамендаваў жанчыне аб’явіць мужа памерлым, для чаго неабходна звярнуцца з заявай у адпаведныя органы па месцы жыхарства заяўніка. Тэрмін адсутнасці грамадзяніна дазваляе гэта зрабіць. Прызнанне былога мужа жанчыны памерлым дасць магчымасць іх дзецям атрымліваць матэрыяльную дапамогу.
Актуальным пытаннем для многіх з’яўляецца падзел маёмасці паміж былымі мужам і жонкай пасля іх разводу. З праблемай аб заключэнні адпаведнага пагаднення звярнуўся грамадзянін гарпасёлка, які запэўніў намесніка пракурора вобласці, што не падпісваў ніякіх дакументаў, а таму незаконна быў “абдзелены” паловай кватэры. А.В.Сідаровіч прапанаваў грамадзяніну звярнуцца ў раённую пракуратуру. Калі будзе прынята рашэнне аб немагчымасці перагляду справы, можна абскардзіць яго ў вышэйстаячых органах.

***

У гэты ж дзень у аддзяленні Ушацкага РАУС намеснік пракурора Віцебскай вобласці А.В.Сідаровіч, пракурор Ушацкага раёна В.С.Бабашынскі і намеснік начальніка РАУС А.У.Андросаў правялі пасяджэнне каардынацыйнага савета. У ліку запрошаных быў пэўны кантынгент – асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, парушаюць працоўную дысцыпліну, неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці, а таксама асобы, абавязаныя выплачваць сродкі на ўтрыманне дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзяржустановах. З усімі правапарушальнікамі праведзены індывідуальна-прафілактычныя гутаркі.
А.В.Сідаровіч імкнуўся давесці прысутным, што прадстаўнікі пракуратуры, работнікі міліцыі, медыкі не здолеюць выцягнуць з багны п’янства і злачыннасці тых, хто сам своечасова не адумаецца, не прыкладзе намаганняў да выхаду з тупіковага шляху. Тым больш, што большасць правапарушальнікаў – людзі маладыя. Некаму хапіла папярэджанняў для выпраўлення памылак, а для некаторых былі вызначаны ў пратаколе канкрэтныя тэрміны для працаўладкавання, “кадзіроўкі” і інш. За выкананнем палажэнняў пратаколаў будуць сачыць усе зацікаўленыя службы.
К.КАВАЛЕЎСКАЯ.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *