В Ушачах прошел профсоюзный правовой прием граждан

Общество

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прадаўжае практыку правядзення прававых прыёмаў грамадзян. Па пытаннях, што датычацца нормаў заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі праваадносін, ушачан нядаўна кансультавала галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза аховы здароўя А.І.Каралёва.

Усяго на прыём звярнулася пяць чалавек. Звароты датычыліся заключэння і прадаўжэння кантракту, парадку прымянення дысцыплінарных спагнанняў, аховы працы, працоўнага адпачынку і адпачынку ў сувязі з навучаннем. Усім грамадзянам дадзены юрыдычныя рэкамендацыі.

“Асноўная мэта прававых прыёмаў – кансультаванне грамадзян. Часцей за ўсё іх цікавяць пытанні працоўнага заканадаўства, але не застаюцца без увагі і іншыя, напрыклад, пытанні аб шлюбе і сям’і”, – падкрэсліла Аліна Іосіфаўна.

Дарэчы, як адзначыла старшыня Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка, прававы прыём – не адзіная практыка аказання юрыдычнай дапамогі. Звярнуцца можна па тэлефоне, прыйсці на асабісты прыём у раённае аб’яднанне, яшчэ адна зручная форма – пакінуць электронны зварот праз спецыяльны сэрвіс на інтэрнэт-партале ФПБ.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *