31 мая — Всемирный день без табака

Здравоохранение

Курэнне штогод забірае каля 8 мільёнаў жыццяў. Узяцца ж за цыгарэты, як сведчыць статыстыка, чалавека прымушаюць простая звычка (55,9 працэнта выпадкаў), жаданне супакоіцца, зняць стрэс (23,3), курэнне акружаючых (13,7). У Беларусі курыць 21,7% насельніцтва, а 5 гадоў таму было 24%.

Па статыстыцы, 45 працэнтаў смерцяў прама ці ўскосна выкліканы курэннем. Яго аматары ў 13 разоў часцей пакутуюць на стэнакардыю, у 10 – на язву страўніка, у 20 разоў павялічваецца рызыка смяротнага зыходу ад рака лёгкіх.

Кінуць курыць мае сэнс у любы час. Ужо праз 20 хвілін нармалізуецца артэрыяльны ціск, частата сардэчных скарачэнняў. Праз 8-12 гадзін арганізм ачысціцца ад угарнага газу, узровень кіслароду павысіцца да нормы. Праз суткі курыльшчык пачынае моцна кашляць – такім чынам лёгкія ачышчаюцца ад таксінаў. Праз 48 гадзін узровень нікаціну, прадуктаў яго распаду прыкметна змяншаецца, пачынаюць аднаўляцца нервовыя аканчанні. Праз 72 гадзіны ныркі выведуць ужо больш за 90 працэнтаў атруты – бронхі расслабяцца, дыхаць стане лягчэй. Але ж узмоцніцца псіхалагічная ломка, павышаная трывожнасць, могуць з’явіцца млоснасць, галаўны боль, спазмы страўніка. Калі праз 3 дні не аднавіць курэнне, самаадчуванне паступова палепшыцца, выпрацоўка дафаміну нармалізуецца. Таксама праз 3 тыдні перастане турбаваць кашаль. Праз месяц нармалізуецца работа сардэчна-сасудзістай сістэмы. Праз 2-9 – аднаўляюцца лёгкія, знікае адышка. Праз год без цыгарэт у былога курыльшчыка поўнасцю нармалізуецца работа сэрца і сасудаў, праз 5 – удвая змяншаецца рызыка кровазліцця ў кару галаўнога мозгу, праз 10 – рака лёгкіх, 15 – інсульту, рака падстраўнікавай залозы.

Па пытаннях лячэння нікацінавай залежнасці можна звярнуцца да псіхіятра-нарколага Ушацкай ЦРБ (тэлефон 5-03-94) ці ў Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі (8-0212-61-45-76).

Адмовіцца ад шкоднай звычкі можна самастойна ці звярнуўшыся да псіхіятра-нарколага, псіхатэрапеўта. Урачэбная дапамога павышае верагоднасць поспеху ў сярэднім на 80 працэнтаў.

Ала НІКІЦЕНКА, інструктар-валеолаг Ушацкага РЦГЭ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *